Сб, 20 июня 2026
Прогноз погоды

Конкурс “Містэр Лета-2018”  прайшоў у Кобрынскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў”.

10/09/2018

Любоўю з бліжнім падзяліся

За званне “Містэр Лета-2018” змагаліся 7 кандыдатаў, якія з першых хвілін пачалі заваёўваць сэрцы журы і гледачоў. Прэтэндэнты расказвалі пра сябе, дэманстравалі бытавыя навыкі, уменне танцаваць і многае іншае. Трэба адзначыць, што кожны з удзельнікаў пакінуў пасля сябе вельмі цёплыя эмоцыі.

- На працягу ўсяго конкурсу ўсе члены журы любаваліся хлопцамі, якія выйшлі на сцэну, - падкрэсліла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і намеснік старшыні Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Таццяна Бойка. – Мерапрыемства падарыла вельмі многа добрых хвілін і ўдзельнікам, і гледачам – і прызнаюся шчыра, выбраць пераможцаў было складана.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Менавіта таму дыпломы ў розных намінацыях атрымалі ўсе канкурсанты. Не засталіся без падарункаў і самыя актыўныя балельшчыкі. Падводзячы вынікі конкурсу, старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, галоўны рэдактар “КВ” Раман Мельнік уручыў прыз сімпатый гледачоў Аліне Шульган.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Пад апладысменты прысутных Таццяна Бойка і Раман Мельнік уручылі пераможцам дыпломы і прызы ад партнёраў конкурсу, якімі сталі Кобрынская РА РГА “Белая Русь”, група кампаній “Нашы вытокі” і піцэрыя “Піца Італьяна”.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

На здымках аўтара: пераможцы конкурсу.

 

 

Поделиться в соцсетях:


Последние новости