У гэтым годзе на адкрыты раённы конкурс знаходлівасці, кемлівасці і артыстычнага майстэрства “Містэр-2012” было пададзена 16 заявак, што з’яўляецца своеасаблівым рэкордам за ўсю гісторыю правядзення падобных мерапрыемстваў. Арганізатары конкурсу – РК ГА “БРСМ” і адміністрацыя Кобрынскай раённай кінавідэасеткі – запланавалі яго правядзенне на 21 лютага на сцэне кінатэатра “Радуга”. Джэнтльмены з навучальных устаноў Кобрыншчыны і г. Брэста будуць змагацца за перамогу ў пяці творчых дысцыплінах.
"КВ"
Поделиться в соцсетях: