Прогноз погоды
Вт, 22 апреля 2025

Кобрынскі кансервавы завод: час будаваць новыя планы

30/05/2009

    Усяго два гады прайшло з таго адказнага моманту, калі па рашэнню суда на банкротным ААТ “Кобрынскі кансервны завод” была ўведзяна працэдура санацыі (фінансавае аздараўленне эканомікі). Ужо сёння, узважваючы ў цэлым ўсе “плюсы” і “мінусы” становішча вытоврчасці на прадпрыемстве, можна з упэўненасцю сказаць - крэдыт дзяржаўнага даверу ўсёж-такі апраўдваецца. Перамены ў лепшы бок адбыліся кардынальныя. Аб гэтым сведчаць абнадзейлівыя лічбы і факты, якія паведаміў антыкрызісны кіраўнік завода Грыгорый Тарасюк. Летась упершыню за апошнія сем гадоў прадпрыемства сработала нават з невялікім з прыбыткам (60 млн. рублёў), што дазволіла працягнуць разлік з крэдыторамі. Тэмпы росту аб’ёму вытоврчасці па выніках мінулага года ўзраслі амаль у 2,5 разы. Сёлета за першы квартал гэты паказчык склаў 140 працэнтаў.

    Тым не менш, такі найважнейшы аспект, як сбыт прадукцыі, пакуль што пакідае жадаць лепшага. Буйныя пакупнікі на знешнім рынку, у тым ліку і Расія, пакуль занялі палітыку чакання. Не складана здагадацца, што такая сітуацыя склалася ў выніку наступстваў сусветнага крызісу. Сумна, што і на ўнутраным рынку назіраецца падобная тэндэнцыя. Адміністрацыяй кансервавага завода прыймацецца шэраг мер па выхаду з такога складанага становішча. У выніку справавых перагавораў з прадстаўнікамі гандлёвых арганізацый Брэсчыны былі заключаны пагадненні аб рэалізацыі ў вобласці парадка 2,5 млн. умоўных шклянак прадукцыі. І гэта будзе добрым падспор’ем для эканомікі прадпрыемства.

    -Важна, што ўдалося настроіць людзей на пазітыўны лад, даць ім надзею на будучыню, - падкрэсліў Грыгорый Тарасюк. -Вялікая роля ў далейшым развіцці завода належыць добра сфарміраваным кадрам, жданню працаваць з плёнам і стараннасцю. Адметна тое, што да нас прыйшлі і маладыя спецыялісты, якія задаволены існуючымі ўмовамі на прадпрыемстве. Дарэчы, сярэднямесячная заработная плата тут у маштабах Кобрына дастойная - 682 тыс. рублёў. Паступова на кансервавым заводзе вырашаецца “балючае” пытанне тэхнічнага пераўзбраення. Нядаўна за кошт абсласнога бюджэту і на лізінгавых умовах быў набыты яшчэ адзін новы гарохаўборачны камбайн французскай вытворчасці. У планах у гэтым годзе павялічыць вытворчасць асноўнага віда прадукцыі - зялёнага гарошка з 800 да 1,5 тыс. тон. Згодна з адпаведным рашэннем Брэсцкага аблвыканкама плануецца выдзяленне заводу ў памеры 350 млн. рублёў. Пэўная частка гэтых грошай будзе акіравана на закупку тэхналагічнага абсталявання, а таксама дзвух грузавых аўтамабіляў. Мяркуецца, што ў будучым годзе пры падтрымцы абвыканкама адбудзецца пастаўка новай лініі для перапрацоўкі зялёнага гарошка.

    Кансервавы завод у розныя часы справядліва ганарыўся асартыментам і якасцю сваёй прадукцыі. Гарантыя якасці - фірмены знак прадпрыемства. Уся прадукцыя сертыфікаваная. І цяпер, нягледзячы на існуючыя складанасці, імкнецца ўтрымаць гэтыя пазіцыі. Чаго варты смачнейшы бярозавы сок, які вырабляецца на прадпрыемстве. Устаноўлена, што гэты цудоўны напой мае ў сваім складзе глюкозу, вітамін С, солі калія, кальцыя, нартрыя, медзі, жалеза, арганічныя кіслоты, ферменты і іншыя каштоўныя рэчывы. Ён актывізуе выдзеляльныя функцыі арганізму, папярэджвае адкладванне злучэнняў шчаўвай кіслатыаздараўлівае кроў, выкарыстоўваецца пры рэўматызме і падагры, экземах, лішаях і туберкулёзе. Напой цудоўна заспакойвае смагу, рэкамендуецца людзям, якія вядуць актыўны ад жыцця. Шмат вітамінаў утрымлівае і сок бярозавы “Бадзёрасць”, які настоены на шыпшыне. Увогуле, завод выпускае шчрокі спектр купажыраваных і іншых сокаў. Дарэчы, бярозавы сок, які вырабляецца на кобрынскім кансервавым заводзе, не адрозніваецца па складзе ад толькі што сабранага. Таксама на заводзе выпускаеца багаты асартымент абедзеных кансерваў, якія можна таксама ўжываць і ў перыяд рэлігіёзнага паста.На сённяшні дзень атрыманы шэсць сертыфікатаў на выуск новых смачнейшых салатаў.

    Ёсць выбар з розных відаў варэння, сіропаў і інш. Карыстаюцца попытам кансервы з фасолі. Дарэчы, сыравіна для іх у Беларусі не вырошчваецца, а імпартуецца з Эфіопіі, Кыргызстана, Таджыкістана. Сучасны спажывец жадае падаць да стала і невялікія араматныя і хрусткія кансервіраваныя агурчыкі. Нажаль, у краіне па-ранейшаму пакуль што не наладжаны тэхналогіі па вырошчванню свежых агуркоў патрэбнай якасці. І таму іх закуп вядзецца з В’етнаму.

    У маі вытворчы працэс на ААТ “Кансервавы завод” часова спыніўся. Будзе праодзіцца капітальны рамонт і іныя мерапрыемствы ў кантэксце рэспубліканскіх “Дажынак”. Першарадная, галоўная задача, якая стаіць перад прадпрыемствам – застацца ў гэтым годзе прыбытковымі, каб працэдура санацыі была працягнута.
Раман МЕЛЬНІК

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу