Чт, 23 января 2025
Прогноз погоды

Кобринский “Бурштын” стал участником традиционного XVIII фестиваля “Нанси. Голос мира” (Франция) +фото

21/05/2016

Часцінка магіі ад “Бурштыну”
Вельмі складана выказаць словамі ўсю прыгажосць і непаўторнасць народнай песні, якая ўвабрала ў сябе моц і сілу многіх пакаленняў, часцінкі традыцый, фальклору і нацыянальных асаблівасцяў. Менавіта на такія думкі натхняе кожнае выступленне народнага ансамбля песні і музыкі “Бурштын” Кобрынскага Палаца культуры пад кіраўніцтвам Таццяны Татолінай. Свае яскравыя канцэртныя праграмы калектыў прэзентуе не толькі на сцэнічных пляцоўках Кобрыншчыны, але і далёка за яе межамі. Гледачы шэрагу заходнееўрапейскіх краін і нават з Індыі ў сваёй краіне ўжо мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю нашых артыстаў, падарыць ім шмат бурных авацый, стаць сапраўднымі прыхільнікамі беларускіх песень і танцаў. Кобрынскі “Бурштын” актыўна працягвае добрую традыцыю замежных турне. І сёлета нашы землякі з гонарам вытрымалі няпросты кастынг і сталі ўдзельнікамі традыцыйнага XVIII фестывалю харавых спеваў “Нансі. Голас міру”, які адбыўся з 4 па 8 мая ў горадзе Нансі, што знаходзіцца ў рэгіёне Латарынгія (Францыя).

Подробную информацию читайте в  газете  «Кобрынскі веснік»  за 21 мая 2016 г. №41 (9754)Полный фототчёт будет доступен на официальном сайте газеты http://www.vkobrine.by/ и в наших группах социальных сетей «Одноклассники» и «Вконтакте»

Подробную информацию читайте в  газете  «Кобрынскі веснік»  за 21 мая 2016 г. №41 (9754)Оставайтесь с нами http://www.vkobrine.by

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу