Сб, 13 июля 2024
Прогноз погоды

Кобринский ансамбль народной музыки и песни “Дубравіца” в Астрахани аккомпанировал Анатолию Ярмоленко.

28/11/2012

Упершыню ансамбль народнай музыкі і песні “Дубравіца” Кобрынскага ўпраўлення магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз” на чале з мастацкім кіраўніком Віктарам Селядцовым прыняў удзел у занальным туры фестывалю “Факел” самадзейных творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў ААТ “Газпрам”, які праходзіў у Астрахані. Гэта маштабнае мерапрыемства доўжылася з 3 па 10 лістапада. У ім прынялі ўдзел больш за 1400 артыстаў і гасцей. Ацэньвала фэст аўтарытэтнае журы пад старшынствам народнага артыста Расіі акадэміка Акадэміі расійскага тэлебачання Святаслава Бэлзы. У складзе журы працаваў і народны артыст Беларусі, кіраўнік і саліст ансамбля “Сябры” Анатоль Ярмоленка.

Усім гасцям Астрахані была прапанавана насычаная культурна-забаўляльная праграма – экскурсіі па музеях і гістарычных мясцінах горада, канцэрты і інш. Кожны дзень выходзіў спецыяльны каляровы выпуск дзённіка фестывалю - газеты “Пульс Аксрайска”.

Урачыстае адкрыццё фестывалю адбывалася ў Астраханскім дзяржаўным тэатры оперы і балета з удзелам кіраўніцтва Астраханскай вобласці і прадстаўнікоў гарадской мэрыі.

Кабрынчане выступалі ў намінацыі “фальклор”. На гэтым форуме нашы землякі прэзентавалі свой новы творчы нумар – аўтэнтычны беларускі абрад “Сёмуха”, які складаецца з трох песень. “Сёмуха” стваралася на падставе ўнікальнага фальклорнага матэрыялу карэнных жыхароў в. Ліцвінкі Батчынскага сельсавета. Істотную дапамогу з падборам і “шліфоўкай” рэпертуару “Дубравіцы” аказаў мастацкі кіраўнік народнага калектыву “Ліцвінянка” Уладзімір Шабліцкі.

Гледачы былі ўражаны высокім узроўнем выканальніцкага майстэрства кабрынчан, іх яскравай манерай выступленняў. Як адзначыла член журы фестывалю, народная артыстка Расіі, кіраўнік Дзяржаўнага акадэмічнага рускага народнага хору імя Пятніцкага Аляксандра Пермякова, наш калектыў прадэманстраваў высокі клас сапраўдных артыстаў. У выніку кабрынчанам не хапіла зусім крыху да прызавых месцаў - яны апынуліся на чацвёртым.

Адміністрацыя фэсту запрасіла “Дубравіцу” на фінальны гала-канцэрт. Акампаніравалі нашы артысты… Анатолю Ярмоленку, які выканаў хіт беларускай эстрады на словы Ніла Гілевіча “А я лягу-прылягу”.

Як адзначыў Віктар Селядцоў, такія камандзіроўкі, безумоўна, спрыяюць таму, каб калектыў павышаў сваё майстэрства, пакараў новыя творчыя вяршыні.

Раман МЕЛЬНІК.

НА ЗДЫМКУ Дзмітрыя Бялова: “Дубравіца” рэпеціруе “Сёмуху.”

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу