Пт, 24 мая 2024
Прогноз погоды

Кобринчанин Владислав Штык стать военным мечтал ещё в школе

30/09/2014 Молодёжь Образование

Стаць ваенным Уладзіслаў Штык марыў яшчэ ў школе. Да дысцыпліны ён прывык змалку. Бацька хлопца – афіцэр міліцыі – належным чынам ставіўся да яго выхавання.У 2012 годзе мара Уладзіслава здзейснілася. Ён стаў курсантам Яраслаўскага філіяла Ваенна-касмічнай акадэміі імя А.Ф. Мажайскага.Да паступлення рыхтаваўся загадзя. Ведаў, што для ваенных ВНУ абавязковай умовай з’яўляюцца не толькі грунтоўныя веды, але і добрая фізічная падрыхтоўка. На працягу сямі гадоў хлопец займаўся ва ўстанове адукацыі “Комплексная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву” ў секцыі лёгкай атлетыкі.Будучая прафесія Уладзіслава – стартавік зенітна-ракетнага комплексу С-300, які на сучасны момант з’яўляецца асновай зенітна-ракетных войск ВПС Расіі. Ён прызначаны для прыкрыцця вайсковых групіровак і стратэгічных армейскіх і грамадзянскіх аб’ектаў ад удараў балістычных і крылатых ракет, беспілотных лятальных апаратаў, стратэгічнай і тактычнай авіяцыі.Цікавымі прадметамі вучэбнага курса для юнака з’яўляецца электроніка, схематэхніка, радыётэхнічныя ланцугі і сігналы. Ёсць і такія дысцыпліны, якія трымаюцца ў сакрэце.Уладзіслаў прызнаецца, што спачатку на ўсё глядзеў вялікімі вачыма. Пераадольваць цяжкасці яму дапамагае матывацыя “патрэбна”.Заняткі лёгкай атлетыкай хлопец працягвае і зараз, у Яраслаўскім спартыўным комплексе. Дзякуючы рэгулярным трэніроўкам мае высокія вынікі па кіданні кап’я і бегу. Сёлета на адкрыцці летняга сезона спартыўных гульняў па бегу на стометровую дыстанцыю ён заняў другое месца. Па гэтым жа відзе спорту ў гарадскіх спаборніцтвах, прысвечаных Дню Перамогі, каманда акадэміі, у склад якой уваходзіў і Уладзіслаў Штык, стала пераможцай.Дадому ён прыязджае не часта, толькі на Каляды і ў водпуск. Смутак па родных мясцінах дапамагаюць перажываць землякі, якія вучацца ў акадэміі.Пасля вучобы Уладзіслаў плануе вярнуцца ў Беларусь. Спецыялісты такой прафесіі тут запатрабаваныя.Людміла ДУБІНА.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу