Пн, 16 сентября 2024
Прогноз погоды

Калі тэхніка не падводзіць

15/04/2011 Сельское хозяйство

Да пасяўной веснавой кампаніі  аграрнікі з СВК “Раданежскі” грунтоўна падрыхтаваліся. Прывялі ў спраўны стан наяўныя сельгасмашыны і набылі два новыя энерганасычаныя трактары “Беларус-3022” са спаранымі коламі, пасяўныя агрэгаты. Як адзначыла галоўны аграном гаспадаркі Галіна Серадовіч, добрая тэхнічная аснашчанасць павысіла прадукцыйнасць працы на веснавой сяўбе.

Механізатары ўнеслі калійныя і фосфарныя ўгнаенні на плошчы  700 гектараў пры плане 800, завяршаецца падкормка азотам азімых збожжавых, шматгадовых траў, рапсу.

Пасеяна 190 гектараў збожжавых і 32 зернебабовых культур пры агульным плане 280, а таксама 100 гектараў зернебабовай сумесі на зялёны корм.  Пры спрыяльных умовах надвор’я сяўба ранніх яравых будзе завершана ў бліжэйшы час.

Сёлета ў СВК запланавана будаўніцтва новага малочнатаварнага комплексу. Патрэбнасць у кармах вырасце. Таму плануецца павялічыць плошчы пад кукурузу. Яна займе плошчу 470 гетараў.

На сяўбу ў поўнай меры і ў тэрмін выдзяляюцца гаруча-змазачныя матэрыялы. Супрацоўнікі СВК  забяспечваюцца гарачым харчаваннем, якое ў спецыяльных тэрмасах прывозіцца непасрэдна на палі. Прыгатаваннем абедаў займаецца кобрынскае кафэ  “Гаспадар”.

У сем гадзін раніцы механізатар Міхаіл Банько на магутным трактары “Беларус-3022” ужо быў на полі вытворчага участка ля ўрочышча “Лішчывень”. А завяршаецца працоўны дзень позна вечарам. Міхаіл Васільевіч адзначае, што высокая вільготнасць глебы,  безумоўна, з’яўляецца адчувальнай перашкодай для аграрыяў. Дабаўляе складанасцей і асаблівы рэльеф сельгасугоддзяў, які дзеліць зямлю на адной плошчы на празмерна сухія і забалочаныя ўчасткі. Нягледзячы на гэта, механізатары імкнуцца правесці сяўбу ўсіх культур у кароткі тэрмін, якасна.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: механізатар СВК “Раданежскі” Міхаіл Банько на фоне новага энерганасычанага трактара “Беларус”-3022”.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу