Чт, 23 января 2025
Прогноз погоды

Іх подзвіг ацэняць нашчадкі

12/05/2010

...Апошняй кропляй для дваццацігадовага юнака быў расстрэл фашыстамі яго маці… Ён пакляўся помсціць ворагу да апошняй кроплі крыві. У жніўні 1943-га Мікалай Кулеш знайшоў выхады да партызан, якія змагаліся ў атрадзе імя Чарнака (пазней ён быў перайменаваны ў атрад імя Фрунзе - Р.М.) на тэрыторыі в. Паўлопаль Маларыцкага раёна, быў сувязным. Мікалай хутка асвоіў сапёрную справу і дзейнічаў у падрыўной групе. З таварышамі па зброі рэзаў тэлеграфную і электрычную сувязь, падрываў бронетэхніку і чыгуначныя пуці… А ў 1944 годзе ў пачатку красавіка ў складзе знішчальнага партызанскага атрада Мікалай Іванавіч прыняў актыўны ўдзел у вызваленчых баях на тэрыторыі Украіны. Пазней атрад аб’яднаўся з падраздзяленнямі Чырвонай Арміі.Пасля вызвалення Беларусі летам 1944 года ў зруйнаванай краіне неабходна было наладзіць мірнае жыццё. Вопыт, веды, цвёрды характар і баявая загартоўка Мікалая Куляша спатрэбіліся пры аднаўленні сельскай гаспадаркі і прамысловасці. Яшчэ да перамогі ён быў назначаны намеснікам дырэктара машынна-трактарнай станцыі ў Кобрыне, якая абслугоўвала і Жабінкаўскі раён. Потым Мікалай Іванавіч быў начальнікам райгандальаддзела Кобрынскага райвыканкама, загадчыкам млына, дырэктарам Кобрынскага цагельнага завода і адтуль у 1981 годзе выйшаў на заслужаны адпачынак. Ён выгадаваў дачку, чатырох унукаў, трох праўнукаў і дзвюх праўнучак. І нават сёння, калі яму восемдзесят дзевяць гадоў, мужчына актыўна цікавіцца жыццёвымі падзеямі Кобрыншчыны.Дзякуючы сацыяльнай палітыцы нашай краіны ветэрану рэгулярна аказваецца неабходная падтрымка. Так, напрыклад, летась была пракладзена новая каналізацыя. Сёлета кіраўніцтва Кобрынскага доследнага лясгаса паабяцала дапамагчы з будаўніцтвам новай агароджы, запланавана асфальтаванне прысядзібнай тэрыторыі.- Я вельмі ўдзячны дзяржаве за такую ўвагу, - гаворыць Мікалай Кулеш. - Кіраўніцтва вобласці, раёна, Кобрынскай ЦРБ, ААТ “Кобрынскі Хімік”, ветэранскія арганізацыі, валанцёрскія атрады з СШ №2 і гімназіі г. Кобрына заўсёды неабыякава ставяцца да патрэб ветэранаў вайны. Ад сябе хочацца прапанаваць арганізаваць экскурсійный тур для нас па Кобрыне, каб пабачыць новы горад, ацаніць добраўпарадкаванне, тыя ўнікальныя аб’екты, якія былі нядаўна пабудаваныя.Раман МЕЛЬНІК.Фота аўтара.НА ЗДЫМКУ: ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Кулеш.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу