Прогноз погоды
Ср, 25 июня 2025

Гарантаваць правы і свабоды людзей

02/12/2010

У мінулы чацвер у райвыканаме адбыўся выязны асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб старшынёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Пятром Міклашэвічам.

Інстытут улады, які ўзначальвае Пётр Пятровіч, быў створаны ў 1994 годзе.  Яго галоўная місія  - ажыццяўленне кантролю за канстытуцыйнасцю таго ці іншага нарматыўнага дакумента, які прымаецца верхняй і ніжняй палатамі парламенту. Усяго ж за шаснаццаць гадоў дзейнасці было выяўлена 45 норм закона, якія не адпавядалі літары Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Суд таксама сістэмна займаецца маніторынгам так званай “прабельнасці” беларускага заканадаўчага рэгулявання. У тым выпадку, калі нарматыўна-прававы акт не ў поўнай меры запяспечвае рэалізацыю правоў і свабод грамадзян, то Канстытуцыйны Суд ставіць перад заканатворчымі органамі пытанне аб неабходнасці дапаўнення і змянення закона. Усяго адбылося  больш за 200 такіх працэдур.

На прыёме ў Пятра Міклашэвіча было зафіксавана шэсць зваротаў грамадзян. Так, напрыклад, са сваёй праблемай прыйшлі кабрынчане, якія пражываюць у доме па вул. Савецкай, 11. Паводле заключэння спецыялістаў,  гэты будынак быў прызнаны непрыгодным для пражывання ў выніку неадпаведнасці ўстаноўленым санітарным і тэхнічным патрабаванням. Наведвальнікі цікавіліся, як хутка вырашыцца праблема з іх перасяленнем у раўназначнае жыллё. Дапамаглі ўдакладніць сітуацыю адказныя службовыя асобы райвыканкама, якія паабяцалі аператыўна зняць набалелае пытанне.

Пётр Пятровіч у інтэрв’ю “КВ” асоба падкрэсліў, што даволі часта звароты грамадзян, якія паступаюць, не ўваходзяць у кампетэнцыю Канстытуцыйнага Суда і павінны адрасавацца непасрэдна прадстаўнікам мясцовых органаў улады. Тым не менш, кожнае паведамленне ўважліва вывучаецца і аналізуецца Канстытуцыйным  Судом, прымаецца адпаведнае рашэнне.

Таксама ў той дзень Пётр Міклашэвіч у рабочым фармаце сустрэўся з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ “Гідрамаш”, дзе адказаў на ўсе пытанні, якія паступілі ў яго адрас.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: Пётр Міклашэвіч у час выязнога прыёму грамадзян у райвыканкаме.

Поделиться в соцсетях: