Вт, 12 ноября 2024
Прогноз погоды

Единый день информирования состоялся в Закроснице

01/04/2015 Социум Закон и право Год молодёжи

Што хвалюе вяскоўцаў? Зыходзячы з такой  устаноўкі члены першай інфармацыйна-прапагандысцкай групы Кобрынскага райвыканкама на чале з Аляксандрам Зазулем планавалі мерапрыемства ў межах адзінага дня інфармавання для супрацоўнікаў ДСГУ “Кобрынская сортавыпрабавальная станцыя”.
Мерапрыемства прайшло ў Закросніцкім сельскім клубе 26 сакавіка. Жадаючых пачуць карысную інфармацыю як кажуць “з першых вуснаў” сабралася шмат.
Адразу нацэліла аўдыторыю на сумесную працу начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кобрынскага райвыканкама Надзея Жук, пад старшынствам якой вялося інфармаванне. З дакладам “Сацыяльная падтрымка сямей” выступіла начальнік аддзела сацыяльнай падтрымкі насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Кобрынскага райвыканкама Галіна Алясюк. Яна растлумачыла, якія віды дапамогі аказваюцца сем’ям, у тым ліку і шматдзетным, падрабязна спынілася на ўмовах атрымання адраснай сацыяльнай дапамогі. Начальнік аддзела продажу рознічных банкаўскіх паслуг філіяла №113 ААТ “ААБ Беларусбанк” у горадзе Кобрыне Анжэлы Цэрпента   расказала, што ўяўляе сабой  банкаўская сістэма Рэспублікі Беларусь, асобна спынілася на арганізацыі работы з банкаўскімі ўкладамі і крэдытаванні. Пазнаёміла з асновамі фінансавых ведаў па разліку сямейнага бюджэту.
Пытанні “мясцовага” характару абмяркоўваліся са старшынёй Залескага сельвыканкама Валерыем Іванюком. Ключавымі сталі “злабадзённыя” тэмы – пустуючыя дамы,  добраўпарадкаванне вуліц, дарог і іншыя.
Па ініцыятыве галоўнага рэдактара газеты “Кобрынскі веснік” у  межах мерапрыемства адбыўся і чарговы Дзень падпісчыка -  непасрэдна ў зале на раёнку падпісалася 7 чалавек.
Людміла Дубіна
На здымку:  “жывы дыялог” з вяскоўцамі ў асабістым парадку прадоўжыла  Надзея Жук.
Фота аўтара

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу