Вс, 09 февраля 2025
Прогноз погоды

Деревня Залесье отметила своё 450-летие. (+фото!)

30/09/2013

Навокал гучала музыка, актыўна працаваў выязны гандаль. Мясцовыя майстры прадставілі гасцям свята разнастайныя выставы народнай творчасці. Каля адміністрацыйнага будынка сельвыканкама была прадэманстравана сучасная сельскагаспадарчая тэхніка. Так у мінулую нядзелю ў Залессі адзначалі 450-годдзе заснавання вёскі.

Распачалося свята на пляцоўцы каля Дома культуры. Перад шматлікімі гледачамі з прывітальным словам выступіў старшыня Залескага сельвыканкама Валерый Іванюк. Ён нагадаў прысутным аб няпростым, але слаўным лёсе вёскі, узгадаў знакамітых людзей. Сёння Залессе – вёска з развітой інфраструктурай. За апошні час адрамантаваны вуліцы, практычна з нуля пабудавана новая сярэдняя школа, прадуктовы магазін, мадэрнізавана мясцовая ўрачэбная амбулаторыя. Працягваюцца работы па рэканструкцыі Дома культуры і інш. Словы ўдзячнасці Валерый Пятровіч выказаў у адрас верных, надзейных партнёраў, якія заўсёды працягваюць руку дапамогі ў складаны час, – кіраўніцтва Брэсцкага мясакамбіната і яго філіяла ў Кобрыне, фірм “БісолаГабрыелеФарм”, “Полімбуд Плюс”, Закросніцкай сортавыпрабавальнай станцыі, сяброў з нямецкага горада-пабраціма Уэльцэна, прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання “Міласэрнасць” і многіх іншых.

Валерый Іванюк уручыў падарункі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы, прадстаўнікам працоўных дынастый, супрацоўнікам розных сфер народнай гаспадаркі. Рамантычна праходзіла ўшаноўванне сем’яў Парфянюк, Марчук і  Сяльчук, якія адзначалі юбілеі сумеснага жыцця. Таксама былі падведзены вынікі конкурсу на лепшае падвор’е. Не зыбылі і пра народны хор “Залесачка” мясцовага сельскага Дома культуры. Таксама ўручаліся прызы найбольш актыўным чытачам Залескай сельскай бібліятэкі.

Завяршылася свята цудоўным канцэртам. Увечары неба над Залессем асвяціў прыгожы феерверк.

Раман Мельнік.

Фота аўтара.

[gallery link="file" order="DESC" columns="4"]

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу