У мінулы чацвер на турбазе “Салют”, што ў в. Пескі-2 праводзіўся раённы практычны семінар актыва РК ГА “БРСМ” і Саветаў па справах модладзі Кобрыншчыны. Як паказала практыка, такія формы і метады работы з маладым пакаленнем з’яўляюцца найбольш эфектыўнымі і дзейнымі.Прадстаўніцтва актывістаў БРСМ было шматколькасным. У мерапарыемстве прынялі ўдзел сорак членаў “пярвічак” устаноў і ведамств Кобрыншчыны. Яны сабраліся, каб абмяркаваць даволі змястоўны спектр актуальных пытанняў па тэме рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліке Беларусь.
Сёння раённая арганізацыя БРСМ пазіцыяніруе сябе, як дабраахвотнае, і незалежнае і самастойнае фаміраванне, якое зарыентавана на прапагандзе агульначалавечых і нанацыянальных каштоўнасцяў. Па стане на 1 красавіка агульная колькасць актывістаў БРСМ склала 3799 чалавек, аб’яднаных у 114 “пярвічак”. Тым не менш, галоўны вектар развіцця арганізацыі накіраваны не на імклівы набор лічбавасці членаў, а на якасную, узважаную работу па вырашэнню найважнейшых паўсядзенных задач, якімі жыве Кобрыншчына.
У канструктыўным ключы перад прысутнымі выступіў намеснік старшыні райвыканкама Валерый Іванюк, які засяродзіў увагу на прыцягненні моладзі Кобрыншчыны да ўдзелу ў важнай кампаніі па добраўпарадкаванню і будаўніцтве з нагоды правядзення рэспубліканскага фестывалю- кірмашу “Дажынкі -2009” і Года роднай зямлі, падкрэсліў важнасць падтрымкі выканаўчай уладай новых, сапраўды творчых і арыгінальных ініцыятыў на прыкладзе чэмпіёна адкрытай Брэсцкай лігі беларускага КВЗ каманды “У дзесятачку”.
У сваім штогадовым пасланні беларускаму народу і нацыянальнаму сходу Прэзідэнт Рспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў краіне закладзена аснова для забеспячэння дастойнага ўзроўню жыцця людзей. У цэнтры дзяржаўнай падтрымкі была і застаецца сям'я: стымуляванне нараджальнасці, прафілактыка небяспечных сітуацый, абарона дзяцей ад нядбайных бацькоў, прадухіленне дамашняга насілля. "Для нас прыярытэтнасць сямейнай палітыкі вынікае з неабходнасці паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне і фарміравання здаровай і паспяховай нацыі, - сказаў Прэзідэнт Беларусі. - Таму што толькі моцная сям'я складае аснову моцнай дзяржавы!" І дамінуючая частка заняткаў на семінары была прысвечана менавіта тэме сям’і, яе ролі і месцы ў грамадстве, дзяржаўнай падтрымцы маладажонаў.
Аб прадастаўленні рознастайных ільготных маладзёжных крэдытаў аўдыторыі даволі падрабязна расказала супрацоўнік філіяла №113 ААТ “Беларусбанк” Надзея Гваздоўская. Так, пры нараджэнні першага дзіцяці дзяржава прадастаўляе маладой сям’і фінансавую дапамогу ў памеры 10% ад астатка запазычанасці, другога дзіцяці – 20 працэнтаў, трэцяга – 50 працэнтаў, чацьвёртага – 70 працэнтаў, пятага і болей -100 працэнтаў. Аб многіх асаблівасцях шлюбу, яго адказнай місіі ў сістэме каштоўнасцяў моладзі паведаміла ўдзельнікам семінару супрацоўнік аддзела ЗАГС Алена Вовк. Нацыянальныя традыцыі і абрады, якія гарманічна ўпсіаліся ў сучасныя рэаліі, правільныя паводзіны, мастацтва жыцця ў міры і згодзе заўсёды вабяць будучых маладажонаў. Задача органаў ЗАГС аказаць максімальную інфармацыйна-прававую падтрымку парам, якія запланавалі аформіць свой шлюб па законе. Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС маёр міліцыі Анатоль Кананчук гутарыў з актывістамі БРСМ па такой балючай тэме, як дэвіянтныя паводзіны і прафілактыка правапарушэняў сярод моладзі. Важна, падкрэсліў Анатоль Аляксандравіч, каб уся грамадскасць не заставалась абыякавай да лёсу юнакоў і дзяўчат, якія па тых ці іншых прычынах зрабілі трагічны промах у жыцці, дапамагчы ім словам і справай.
Цікавую тэму арганізацыі вольнага часу моладзі закранула начальнік аддзела культуры райвыканкама Надзея Жук. Прынамсі, дыскатэкі складаюць значную частку ад ўсіх мерапрыемстваў, якія парводзяць работнікі культуры. Для таго, каб прыцягнуць моладзь, неабходна зрабіць гэты духоўны прадукт якасным, цікавым і захапляючым. Пакуль востра існуе праблема падрыхтоўкі прафісійных дзі-джэяў, якія павінны мець музычны слух, адпаведную адукацыю, хутка арыенавацца ў самых модных музычых плынях. Тэматыка здаровага ладу жыцця не перастае быць актуальнай асабліва ў маладзёжнай аўдыторыі. Урач-эпедыміолаг ДУ “Кобрынскі ЗЦГіЭ” Дыяна Ларыонец вяла размову аб праблематыке захворванняў, у тым ліку ВІЧ/СНІД, папярэджванню гэтых негатыўных з’яў і інш. Першы і другі сакратары РК ГА “БРСМ” Віктар Вярбіцкі і Людміла чырун правялі цікавыя інтэрактыўныя лекцыі-гутаркі з актывам. А начальнік па справах моладзі Сяргей Кожух запрасіў маладзжных лідэраў на спартыўна-масавыя мерапрыемствы – спраборніцтвы па дартсе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, футболе. На другі дзень семінара праводзіліся практычныя заняткі “Жыццёвыя арыенціры сучаснага маладога чалаевка”, стварэнне маладзёжнга праекта конкурса “Квітней мой родны Кобрын”, прысвечанага Году роднай зямлі.