Вс, 08 сентября 2024
Прогноз погоды

Бюджэт ў асэнсаванні фінансістаў

01/12/2010

Выкананне мясцовых бюджэтаў у бягучым годзе і асаблівасці іх фарміравання на год будучы з улікам змен і дапаўненняў, якія ўносяцца ў бюджэтнае заканадаўства, — менавіта гэтае пытанне стала тэмай рэспубліканскага семінара-нарады Міністэрства фінансаў з супрацоўнікамі мясцовых фінансавых органаў, якое прайшло нядаўна ў Кобрынскім Палацы культуры.

З боку Міністэрства фінансаў у семінары прынялі ўдзел начальнік Галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Максім Ярмолаў, начальнік упраўлення мясцовых бюджэтаў Андрэй Лабовіч, начальнік Галоўнага ўпраўлення фінансавання сацыяльнай сферы і навукі Святлана Крэтава, намеснік начальніка ўпраўлення метадалогіі бюджэтнага працэсУ Галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Алена Сліжэўская і кансультант аддзела фінансаў ЖКГ і транспарту ўпраўлення фінансаў паліўна-энергетычнага комплексу і камунікацый Галоўнага ўпраўлення фінансаў вытворчай сферы Ала Рыжкова. Таксама ў мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі бюджэтных аддзелаў і аддзелаў фінансавання невытворчай сферы і сацыяльнай абароны фінансавых упраўленняў аблвыканкамаў і кіраўнікі фінансавых аддзелаў і ўпраўленняў гаррайвыканкамаў.

Сярод пытанняў, якія разглядаліся, — агульныя тэндэнцыі выканання мясцовых бюджэтаў у бягучым годзе, асаблівасці практычнага выканання мясцовых бюджэтаў Брэсцкай вобласці, падыходы да ўдакладнення мясцовых бюджэтаў і іншыя. Не засталіся без увагі і праблемныя пункты, якія ўзнікаюць у працэсе выканання мясцовых бюджэтаў — яны на працягу семінара абмяркоўваліся ў форме «круглага стала».

З задавальненнем можна адзначыць, што правядзенне самых разнастайных мерапрыемстваў абласнога і рэспубліканскага маштабу ўжо стала для нашага горада добрай традыцыяй. Акрамя непасрэдна практычнай часткі, удзельнікі семінара-нарады азнаёіміліся з Кобрынскім Палацам культуры, а таксама прынялі ўдзел у  невялікай экскурсіі, у ходзе якой даведаліся пра самыя цікавыя мясціны  Кобрына.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу