Прогноз погоды
Ср, 02 июля 2025

Бабры ў Шляхце!

22/03/2012

У вёсцы з прыгожай назвай Шляхта, што побач з Астромічамі, яшчэ з лета бабры пачалі сваю нястомную дзейнасць літаральна сярод самой вёскі.

Побач жылыя дамы, часта гудуць трактары і машыны, а яны на канале ў спрыяльныя хвіліны “падразаюць” тыя ці іншыя дрэвы і хмызняк, сплаўляючы іх у адваротным напрамку ад шлюза. Вядома, проста так чалавеку не паказваюцца, аднак тое, што займаюцца сваімі бабрынымі справамі зусім адкрыта, гаворыць аб тым, што гэтыя цікавыя жывёлы сёння адчуваюць сябе побач з людзьмі даволі свабодна.

Ян ПАЛЕСКІ.

Поделиться в соцсетях: