Прогноз погоды
Сб, 12 июля 2025

Анна Чопик без работы не представляет жизнь

10/10/2016 Павіццеўскі куточак

Лёс і людзіБез працы не ўяўляецца жыццё

img_4881У свае 83 гады Ганна Чопік застаецца вельмі жвавай і аптымістычнай. Размаўляць з ёй лёгка і цікава.– Я была з вялікай і беднай сям’і: васьмярых дзяцей маці гадавала адна, – расказвае Ганна Васільеўна.Дзяцінства было складаным. У сем гадоў Ганна пайшла пасвіць кароў. У школу хадзіла толькі два месяцы. Але гэтай кароткай навукі хапіла, каб вывучыць літары і зараз чытаць у царкве Евангелле.Затое ў руках кіпела работа. Пасля замужжа мая субяседніца працавала ў лясніцтве. Там выдзялялі лес, і з часам хата змянілася да лепшага. Пра мужа бабуля кажа, што ён быў добрым чалавекам і лепшым печніком у акрузе. Але ўжо 25 гадоў, як яго не стала.Потым Ганна Чопік пайшла ў калгас, дзе і прарабіла 33 гады:– Я была ахвочая да работы. Днём палю буракі, а ноччу іду на ток. Любіла працаваць, хацелася ўсё зрабіць як след.У свой час Ганна Васільеўна была нават членам праўлення калгаса і народным засядацелем.За плённую і добрасумленную працу жанчына была ўдастоена розных узнагарод.Акрамя працы ў калгасе, трэба было апрацоўваць і асабістае поле – больш чым паўгектра. Да таго ж і дзве каровы трымала. Па маладосці яшчэ і прала, вышывала, вязала.Зараз ад вялікай гаспадаркі ў бабы Ганны засталіся толькі пяць курачак і невялікі агарод. Але ўсё роўна бабуля кажа, што і зараз без работы не можа – штосьці паробіць, і ногі не так баляць, ды і не прывыкла яна без працы.Сям’я ў яе вялікая – чацвёра дзяцей, дзесяць унукаў і пятнаццаць праўнукаў. А гэта – сапраўднае багацце.Людміла ПАШКОВІЧ.НА ЗДЫМКУ: Ганна Чопік каля сваёй хаты.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях: