Прогноз погоды
Ср, 14 мая 2025

23 июля в Кобрине начался сбор подписей за выдвижение в кандидаты на пост главы государства.

30/07/2015

Стартавала перадвыбарная кампанія. 23 ліпеня пачаўся збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
На падставе часткі 11 артыкула 61 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь рашэннем Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта № 889 ад 7 ліпеня 2015 г. вызначаны месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Як паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку Віктар Казак, члены РА РГА “Белая Русь”, выбіраючы месца для пікета, карысталіся менавіта гэтым дакументам. Цяпер пікет “Белай Русі” амаль кожны дзень можна будзе ўбачыць каля кафэ “Ласун”.
Пасля заканчэння працоўнага дня 24 ліпеня каля гандлёвага цэнтра “Палессе” і 26 ліпеня каля супермаркета “БУМ” зборам подпісаў у падтрымку таксама дзеючага Прэзідэнта займаліся прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і ГА “БРСМ”. Акрамя таго, члены ўсіх ініцыятыўных груп у нерабочы час наведваюць дамы і кватэры, каб грамадзяне нашай краіны маглі паставіць асабісты подпіс за таго кандыдата, якому давяраюць.
Наталля НІЖНІК.
НА ЗДЫМКУ: пікетаванне каля ГЦ “Палессе”.
Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу

Последние новости