Прогноз погоды
Пт, 27 июня 2025

16 сакавіка ў Залескім Доме культуры і вольнага часу адбылося пятае свята беларускай песні і паэзіі “Беларуская мова – мелодыя душы”

18/03/2024 Наши люди Районный исполнительный комитет

16 сакавіка ў Залескім Доме культуры і вольнага часу адбылося пятае свята беларускай песні і паэзіі “Беларуская мова – мелодыя душы”. Традыцыйная вечарына, ініцыятарамі якой выступілі Залескі цэнтр культуры і вольнага часу і Залеская публічная бібліятэка, у гэтым годзе набыла статус раённага мерапрыемства. Свята праходзіла ў фармаце конкурсу па дзвюх намінацыях: “Песня” і “Паэзія”. Удзельнікі выступалі ў трох узроставых групах. На працягу дзвюх гадзін гучалі беларускія матывы і вершы.

У складзе журы начальнік аддзела культуры Кобрынскага райвыканкама Валянціна Пакалюк, дырэктар Кобрынскага Палаца культуры Валянціна Кірылюк, настаўнік па класу вакала Кобрынскай дзіцячай школы мастацтваў Вольга Кожух-Камінская, мастацкі кіраўнік народнага ансамбля гарманістаў “Кобрынскі гармонік” Магдалінскага Дома культуры Вольга П’янцава, загадчык аддзела бібліятэчнага. маркетынгу Кобрынскай РЦБС Таццяна Галавейка.

Сярод вакалістаў лаурэатамі 1 ступені сталі Марыя Свідуновіч, Максім Пушыла, Анжаліка Сухарэвіч, сярод чытальнікаў – Дар’я Легастаева, Раман Кулік, Наталля Бура. Гран-пры ў намінацыі “Песня” атрымала Яна Вышынская. У намінацыі “Паэзія” спецыяльны прыз “За адданасць і любоў да роднай мовы” атрымала Ірына Амельянчук, якая выканала свой аўтарскі верш . У той час, як журы падводзіла вынікі конкурсу, гледачам была прапанавана канцэртная праграма ў выкананні народнага ансамбля “Палеская гамонка”, аматарскага аб’яднання “Піражок”.

Жанна ЕЛИЗАРОВА

Фото Жанна ЕЛИЗАРОВА

Поделиться в соцсетях: