Вядзецца падпісная кампанія на перыядычныя выданні, у тым ліку і на газету “Кобрынскі веснік”, на другі квартал бягучага года. Каманда прадстаўнікоў рэдакцыі і паштавікоў пабывала на шэрагу прадпрыемстваў і ў арганізацыях горада.
13 сакавіка дэлегацыя на чале з галоўным рэдактарам газеты Раманам Мельнікам наведала райвыканкам.
У “Кобрынскага весніка” тут шмат сяброў, якія падтрымліваюць падпісную кампанію, у тым ліку дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васілій Дземідовіч.
Усяго ж у час нашага візіта ў райвыканкаме працягнулі падпіску болей за 50 чалавек.
Паважаныя чытачы! У вас яшчэ ёсць час, каб аформіць падпіску.
Заставайцеся з “раёнкай”.
Людміла ПАШКОВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: памочнік дэпутата палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вікторыя Шыбун.
Фота аўтара.
Поделиться в соцсетях: