Прогноз погоды
Вт, 15 июля 2025

Увага! Праводзіцца конкурс “Берасцейскія пісьменнікі – летапісцы роднага краю”

11/01/2023

Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Брэсцкі абласны краязнаўчы музей аб’яўляюць краязнаўчы конкурс “Берасцейскія пісьменнікі – летапісцы роднага краю”.

Ён праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да краязнаўчай дзейнасці, якую ажыццяўляюць айчынныя літаратары, услаўлення малой радзімы праз развіццё літаратурнага і гістарычнага краязнаўства, папулярызацыі творчасці пісьменнікаў Брэсцкай вобласці, яыяўлення і падтрымкі таленавітых аўтараў.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца крытычныя работы на беларускай або рускай мовах, у якіх паказана, як пісьменнікі Берасцейшчыны адлюстроўваюць у сваёй творчасці малую радзіму і яе гістарычае мінулае. Аб’ём твораў павінен утрымліваць 10-12 тысяч знакаў.

Удзельнічаць могуць не толькі прафесійныя навукоўцы і пісьменнікі, але і аматары ў трох узроставых групах: навучэнцы 10-11 класаў школ, каледжаў, ліцэяў, гімназій; студэнты ВНУ; дарослыя.

Тэматыка конкурсных работ можа быць разнастайнай, але абавязкова адпавядаць мэтам і задачам конкурсу.

Работы, набраныя на камп’ютары, прымаюцца на разгляд з 1 лютага да 31 сакавіка 2023 года Брэсцкім абласным аддзяленнем СПБ па электроннай пошце: tatiana.demidovich@gmail.com (з пазнакай: на конкурс “Пісьменнікі – летапісцы”). Канкурсанты паведамляюць у сваёй заяўцы прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, хатні адрас, кантактны тэлефон.

Пераможцы (лаўрэаты) конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі ад Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Урачыстае падвядзенне вынікаў краязнаўчага конкурсу і ўганараванне яго пераможцаў (лаўрэатаў) адбудзецца 18 красавіка 2023 года, у Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін.

Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пiсьменнiкаў Беларусi

ПАЛАЖЭННЕ 

аб краязнаўчым конкурсе “Берасцейскія пісьменнікі – летапісцы роднага краю”

І. Заснавальнікі конкурсу

У якасці заснавальнікаў краязнаўчага конкурсу “Берасцейскія пісьменнікі – летапісцы роднага краю” (далей – конкурс) выступаюць ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, яго Брэсцкае абласное аддзяленне і УК “Брэсцкі абласны краязнаўчы музей”.

ІІ. Мэты і задачы

  1. Прыцягненне ўвагі грамадскасці да краязнаўчай дзейнасці, якую ажыццяўляюць айчынныя літаратары.
  2. Услаўленне малой радзімы праз развіццё літаратурнага і гістарычнага краязнаўства. 
  3. Папулярызацыя творчасці пісьменнікаў Брэсцкай вобласці.
  4. Выяўленне і падтрымка таленавітых аўтараў.
ІІІ. Умовы і ўдзельнікі
  1. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца крытычныя работы, у якіх паказана, як пісьменнікі Берасцейшчыны адлюстроўваюць у сваёй творчасці малую радзіму і яе гістарычае мінулае.
  2. На конкурс прымаюцца творы аб’ёмам да 10–12 тысяч знакаў.
  3. У конкурсе маюць права ўдзельнічаць не толькі прафесійныя навукоўцы і пісьменнікі, але і аматары.
  4. Творы дасылаюцца на беларускай або рускай мовах. 
  5. Тэматыка конкурсных работ можа быць разнастайнай, але абавязкова адпавядаць мэтам і задачам конкурсу.
  6. Конкурс праводзіцца сярод трох узроставых груп:
– навучэнцаў 10-11 класаў школ, каледжаў, ліцэяў, гімназій; 

– студэнтаў ВНУ; 

– дарослых. 

ІV. Прыём і афрамленне работ

  1. Конкурсныя работы, набраныя на камп’ютары, прымаюцца на разгляд з 1 лютага да 31 сакавіка 2023 года Брэсцкім абным аддзяленнем СПБ па электроннай пошце: tatiana.demidovich@gmail.com(з пазнакай: на конкурс “Пісьменнікі – летапісцы”).
  2. Канкурсанты паведамляюць у сваёй заяўцы прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, хатні адрас, кантактны тэлефон.
Журы конкурсу:

Саюз пісьменнікаў Беларусі і Брэсцкі абласны краязнаўчы музей ствараюць сумеснае журы, якое вызначыць пераможцаў (лаўрэатаў) ва ўзроставых групах, прадстаўленых ў конкурсе.

VІ. Заахвочванне канкурсантаў

  1. Пераможцы (лаўрэаты) конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі ад Саюза пісьменнікаў Беларусі.
  2. Урачыстае падвядзенне вынікаў краязнаўчага конкурсу і ўганараванне яго пераможцаў (лаўрэатаў) адбудзецца 18 красавіка 2023 года ў Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін.
Крынiца: Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пiсьменнiкау Беларусi

Поделиться в соцсетях: