
Пад лесам занята 26% тэрыторыі Кобрынскага раёна. Цікава, што самы вялікібалотны масіў у раёне таксама носіць назву “Вялікі лес”, а тарфяны заказнікзаймеў назву “Ёлка”. У раёне створаны заказнікі “Клішча”, “Мелянкова”,“Дзівін-Вялікі лес”. Не адно пакаленне землякоў і турыстаў любаваласязнакамітым помнікам прыроды-матухны – Сувораўскім дубам. У Кобрына захаваўсяпомнік садова-паркавай культуры 18 стагоддзя – парк. Лес жыве на Кобрыншчыне іў назвах населеных пунктаў: Арэхаўскі, Верхалессе, Дубіны, Залессе, Бярозна,Боркі, Ляскова і інш.Лес – гэта нешта такое, што цяжка выказаць словамі. Менавіта на бацькоўскайзямлі пачынаеш добра ўсведамляць, што патрэбна вельмі шмат дрэў, каб утварыўсятакі мудрагелісты лес, якому, як Богу, пачынаеш міжволі пакланяцца. У лесу ёсцьсвае таямнічыя рэсурсы, свае невычарпальныя скарбы. Калі прывыкаеш да нейкагаляснога масіву, пачынаеш адчуваць сябе там, як дома.Я запрашаю вас, сябры, у падарожжа па родных лясах: у іх столькі незвычайнага ітаямнічага! Тут сотні галасоў – мілагучных і такіх прыемных сэрцу. Прыходзьце іпрыязджайце ў родны лес – і ён вас сустрэне абрусам-самаборам, калі вы добры дапрыроды і наваколля чалавек. Увесь свой вольны час аддавайце лесу – непашкадуеце! Слухайце, як гамоняць векавыя дубы, партызанскія сосны-сёстры,прыгажуні–бярозкі. Сябры, ніколі не здраджвайце свайму лесу маленства іюнацтва, які вас выгадаваў і ў многім акрэсліў дарогу ў самастойнае жыццё!Чалавеча, прытуліся да дрэва! Прыпыніся ў лесе, паслухай, як гамоніць! Мусіць,само натхненне ў беларусаў ад лесу: святло і чысціня ад бяроз, сіла – ад дубоў,развага – ад сосен.Лес для мяне – гэта мая рэлігія, гэта храм, дзе я адпачываю і душой, і целам.Лес для мяне – штосьці святое, я перажываю за кожнае дрэўца. Дрэвы, як і людзі,жывыя: у кожнага свой характар. Я добра ведаю родныя лясы, ні разу ў іх незаблудзіў. Лес жыве сваімі думкамі, легендамі, памяццю. Лес усё помніць. Дайнам, Божа, хоць долечку яго памяці! Лясныя азёры і рэкі – сапраўдныя жамчужыны,яны здаўна акружылі сябе незвычайнымі фарбамі. Як прыгожа, калі ў азёрнаелюстра глядзяцца беланогія бярозкі, трапяткія асіны, ніцыя вербы...Хочацца шчыра дзякаваць леснікам і лесаводам. У маёй свядомасці ляснік, як іродны лес, - багатая духоўная крыніца нашага народа.Лес – наш лёс. І лічу, невыпадкова, што гэтыя словы падобныя па свайму гучаннюі нават сэнсу...Канстанцін КАРНЯЛЮК,педагог, краязнаўца.
Поделиться в соцсетях: