Сб, 15 марта 2025
Прогноз погоды

Марафон Перамогі

10/05/2010

Каля помніка воінам савецкай арміі і партызанам, якія загінулі ў баях з нямецка-фашыстскімі захопнікамі ў скверы ім. Пуганава ў мінулую нядзелю сабралася шмат людзей. Прадстаўнікі ўлады, Ветэраны Вялікай Айчынай вайны, актывісты ГА “БРСМ”, ГА “БРПА”, грамадскасць прыйшлі на гэта святое месца, каб сустрэць удзельнікаў Міжнароднга легкаатлетычнага прабега “Масква-Брэст-Мінск-Масква”, прысвечанага 65-й гадавіне Перамогі.


І вось, удалечыні, на аўтадарозе па вул. Першамайскай, якая была перакрыта супрацоўнікамі АДАІ РАУС, паказалася шматколькасная група людзей у спартыўнай форме, якія беглі ў руках з Беларускімі і Расійскімі сцягамі. На мяжы Кобрынскага раёна да ўдзельнкаў акцыі далучыліся і мясцовыя члены клубу аматараў бегу “Мухавец” на чале з Анатолем Янцанам.
Дэлегацыя гасцей выстраілася ў скверы ў тры калоны. Вітаў прыхільнікаў здаровага ладу жыцця намеснік старшыні райвыканкама Павел Кірылюк, які у сваёй прамове распавдаў аб тым страшным лёсе, што выпаў на долю суайчыннікаў у перыяд вайны. Толькі ў часы акупацыі ў Кобрынскім раёне загінула каля 13 тыс. чалавек… Кожную сям’ю чорнымі крыламі кранула бяда… Павел Васільевіч падзякаваў за ратны подзвіг ветэранаў Вялікай Айчынай вайны – франтавікоў, партызанаў і працаўнікоў тылу, пажадаў ім моцнага здароўя, бадзёрасці і шчасця.


Ганаровы госць Кобрыншчыны галава ўправы раёна Выхіна-Жулебіна(г. Масква) Васіль Аўчыннікаў паведаміў прысутным аб тым, што міжнародны легкаатлетычны прабег стартаваў 27 кастрычніка з Манежнай плошчы расійскай сталіцы. Удзельнікі за 12 дзён пераадолеюць 2433 кіламетры. Пры гэтым, у акцыі прыймаюць удзел усе жалаючыя аматары бега, якія далучаюцца да галоўнай групы і суправаджаюць яе ў межах сваіх населяных пунктаў.
Маршрут легкаатлетычнага прабега пралягае праз месцы Беларусі і Расіі, дзе ў годы вайны адбываліся баявыя дзеянні. Чэхаў, Тула, Плаўск, Арол, Бранск, Гомель, Пінск, Кобрын, Брэст… Жалобныя, крывавыя, і у той жа час гераічныя старонкі ўпісаны ў летапісы гэтых і многіх іншых гарадоў. Легкаатлеты-марафонцы дастаўляюць у Брэст капсулу з маскоўскай зямлёй, узятай з знакамітага Прохараўскага поля(Курскай дуге), дзе ў свой час разгарнуліся суровыя танкавыя баталіі, а ў Маскву прыбудзе беларуская зямля, з месцаў, дзе паляглі сотні тысяч чырвонаармейцаў.


Ва ўрачыстай абсаноўцы ад імяўурада Масквы галава Разанскага раёна расійскай сталіцы Анатоль Яўсеяў, які дарэчы з’яўляецца актыўным прыхільнікам бегу, зачытаў зварот маскоўскага мэра Юрыя Лужкова да губернатара Брэстчыны Канстанціна Сумара. У ім прагучалі словы падзякі за тое сяброўства, павагу, ўзаемапаразуменне і падтрымку, якія абаюдна адчуваюцца ў зносінах паміж дзвума братрскімі краінамі. А пасля наступіла хвіліна маўчання.
Удзельнікі легкаатлетычнага прабегу ўсклалі кветкі і вянкі да помніка ў скверы ім. Пуганава, а таксама ўручылі памятныя падарункі Кобрынскім ветэранам вайны. Далей бегуны накіраваліся ў горад над Бугам – да мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-Герой”. А фінішыруе праег 8 мая на Паклоннай гары ў Маскве.
Раман МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу