Прогноз погоды
Вс, 01 февраля 2026

“Беларуская мова – мелодыя душы” зноў у Залессі

15/03/2023

25 лютага 2023 года ў Залескім цэнтры культуры і вольнага часу прайшло  свята беларускай песні і паэзіі “Беларуская мова – мелодыя душы”, прысвечанае Дню роднай мовы.

Арганізатары свята – Залескі цэнтр культуры і вольнага часу, Залеская публічная бібліятэка; рэжысёрская задумка - загадчыка цэнтра культуры і вольнага часу Аляксандра Гладзько.

Падчас свята жыхары і госці вёскі Залессе маглі наведаць розныя пляцоўкі: гульнёвая для дзяцей “Народныя забавы”, майстар-клас народна-бытавых песень “Песню народа здалёк чуваць...”, кулінарны майстар-клас “Залеская гасцёўня”.

Яркай падзеяй свята стаў гала-канцэрт “Мелодыі маёй краіны”, у рамках якога адбылася конкурсная праграма. Гала-канцэрт адкрыў народны ансамбль песні “Залеская гамонка” з беларускай песняй “Гаворка беларуская”. Конкурс праходзіў у дзвюх намінацыях – “Беларуская песня” і “Беларуская паэзія”, узроставыя катэгорыі ад 6 гадоў і старэйшыя.

Канкурсантаў па дзесяцібальнай сістэме ацэньвала журы: старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік літаратурнага клуба “ПаэтыКо” Наталля Кандрашук, рэгент храма святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла горада Кобрына Ганна Кабрынец, загадчык аддзела па рабоце з дзецьмі Кобрынскага Палаца культуры Ірына Дубінская, начальнік аддзела культуры Кобрынскага райвыканкама Валянціна Пакалюк (старшыня журы).

Пераможцы  і ўладальнікі гран-пры вызначаны ў кожнай намінацыі і ў кожнай узроставай катэгорыі.

У намінацыі “Песня” дыпломам лаўрэта 2 ступені ўзнагароджана Людміла Ігнацюк, лаўрэатамі дыплома 1 ступені сталі аматарскае аб'яднанне “Лейся песня” Хабовіцкага СДК, Дар'я Ложкіна і Паліна Тарадайка.

У намінацыі “Паэзія” дыпломам лаўрэатаў 2 ступені ўзнагароджаны Марына Міхалюк, Марыя Барысік, лаўрэатамі 1 ступені сталі Данііл Ткачук і Ева Арашкевіч, Ніна Давідзюк, Дар'я Лявонава, Варвара Гацэвіч.

Гран-пры конкурсу ў намінацыі “Песня” атрымала Лізавета Козак, у намінацыі “Паэзія” Наталля Прыймачук.

Спецыяльным прызам ад спонсара свята прыватнага прадпрыемства “Саргас” “За адданасць і любоў да роднай мовы” узнагароджана Валерыя Мацвяюк. Спецыяльны прыз ад Саюза пісьменнікаў Беларусі дастаўся Івану Ворану.

Завяршылася свята творчымі выступленнямі ўладальніка Гран-пры 2022 года ў намінацыя “Беларуская песня” Міланы Дземідовіч, у намінацыі “Беларуская паэзія” Дар’і Легастаевай і Уладзіміра Пракапука, удзельніцы “Фактар BY” Аксаны Міранюк.

Вялікая падзяка спонсарам свята: ЗТАА “БісолаГабрыэлеФарм”, прыватнаму прадпрыемству “Саргас”, а таксама ўдзельнікам і гледачам, усім тым, хто падтрымліваў нашы таленты.

І хай у кожнага з нас мелодыяй душы будзе родная мова.

Аляксандр ГЛАДЗЬКО, загадчык Залескага цэнтра культуры і вольнага часу

Поделиться в соцсетях:


Популярные материалы за месяц

Последние новости