Вс, 23 марта 2025
Прогноз погоды

Огурцы, вырощенные таким способом, более устойчивы к погодным стрессам

15/09/2014 Сельское хозяйство

Доўгі час Мікалай Сідзюк з вёскі Астромічы быў супрацоўнікам Інстытута агародніцтва Нацыянальнай акадэміі навук.З 2002 па 2006 год у інстытуце вялася работа па распрацоўцы тэхналогіі вырошчвання агуркоў-карнішонаў на шпалеры. Былі выпрабаваны ўсе гатункі дзяржаўнага рэестра. Выкарыстанне шпалеры апраўдала сябе. “Агуркі, якія вырошчваюцца такім спосабам, больш устойлівыя да перападаў надвор’я. Збіраць ураджай таксама зручна”, - тлумачыць аграном. Мікалай Іванавіч працаваў па суправаджэнні і ўкараненні гэтай тэхналогіі ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. “Тэхналогія разлічана на падсобныя ўчасткі, аднак можа выкарыстоўвацца і ў прамысловых комплексах”, - расказвае Мікалай Сідзюк.У нашым раёне карнішоны на шпалеры вырошчвалі ў асноўным на тэрыторыі Астроміцкага сельскага Савета.Агуркі гатункаў галандскай селекцыі “эколь”, “актобус” і “амур”, а таксама распаўсюджаны “раднічок” пры вырошчванні на шпалеры далі найбольшы ўраджай. Добра растуць на шпалеры і агуркі беларускай селекцыі.Зараз Мікалай Іванавіч знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Аднак і да гэтай пары займаецца вырошчваннем карнішонаў такім спосабам. Агуркі вышэйназваных гатункаў растуць у яго на прысядзібным участку.Нягледзячы на тое, што ва ўсім выразна адчуваецца подых восені, у агародзе Мікалая Іванавіча і зараз можна пасмакаваць агуркі. “Яны былі пасаджаны ў другой палове чэрвеня, два семечкі на паўтара метра. Перад пачаткам цвіцення апрацаваны ад перанаспарозу, - расказвае Мікалай Сідзюк. Добрага ўраджаю агуркоў сёлета няма, умовы для іх былі неспрыяльныя. Увесь чэрвень быў халодны. У сувязі з гэтым плоданашэнне пачалося аж у пачатку жніўня, што для дадзенай культуры не ўласціва”.Да тэмпературных стрэсаў найбольш устойлівы “актобус”. Самую высокую ўраджайнасць даў “амур”.Агуркі добра растуць пасля любой культуры, акрамя гарбузовых. Можна вырошчваць іх на адным і тым жа месцы, што і дазваляе выкарыстоўваць шпалеру.У кожнага агародніка свой сакрэт атрымання высокага ўраджаю, аднак перайманне вопыту ніколі не пашкодзіць.Людміла ДУБІНА.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу