Ср, 26 марта 2025
Прогноз погоды

Радиолюбитель из Городца.

13/07/2015 Творчество

Чалавек, які размаўляў з Рональдам Рэйганам
А яшчэ – з іспанскім каралём Хусэйнам, першым расійскім прэзідэнтам Барысам Ельцыным, мэрам Нью-Ёрка Джуліяні, былым прэзідэнтам ЗША Рональдам Рэйганам і яго жонкай, з касманаўтамі станцыі “Мір” і многімі іншымі асобамі сусветнай велічыні. Увогуле, на геаграфічнай карце няма такой краіны, з якой бы не было сувязі ў Ігара Кавальчука – гарадзецкага радыёаматара. Кожныя раніцу і вечар у эфіры гучаць пазыўныя Ігара: “Алена, Ульяна, тры, Антон, Раман”. І кожныя вечар і раніцу ён імкнецца наладзіць сувязь з новымі асобамі, гарадамі, населенымі пунктамі.
Любоў да радыёспорту ў Ігара – яшчэ з дзяцінства, з тых дзён, калі 50 гадоў таму яго бацька пабудаваў у двары самую першую антэну. Цяпер тут такіх радыёантэн дзевяць – і ўсе яны зроблены рукамі Ігара, па ўласных чарцяжах, са сродкаў, якія знойдзены, што называецца, пад нагамі або набыты на базары. Сёння Ігар уваходзіць у сусветную дзясятку мацнейшых аматараў радыёспорту, у апошнія гады займае 2-3 месцы ў адпаведных спаборніцтвах. Акрамя дыпломаў і ўзнагарод, якія можна пабачыць у кожным пакоі дома Ігара Кавальчука, на стале і паліцах ляжаць часопісы, звязаныя з радыёаматарствам, якія ў свой час выходзілі пад яго рэдакцыяй. З цеплынёй успамінае Ігар і гады, калі адразу пасля заканчэння Белдзяржуніверсітэта стаў начальнікам універсітэцкай радыёстанцыі. Ужо тады абзавёўся шматлікімі сувязямі і знаёмствамі з такімі ж, як і ён, адданамі справе людзьмі з самых розных краін свету. Пазней шмат з кім пабачыцца ўвачавідкі: калі будзе прымаць удзел у сумесных радыёаматарскіх экспедыцыях у Польшчу, Германію, Люксембург, Бельгію, Галандыю і нават… у Антарктыду.
- Усё, чым займаюся, мне вельмі падабаецца, - усміхаецца Ігар, запрашаючы ў невялічкі пакойчык з разнастайным радыёабсталяваннем. – Крыху шкадую, што ведаю не шмат розных моў. Але ў такіх выпадках дапамагае добрае стаўленне чалавека, яго зацікаўленасць да свайго субяседніка – тады можна зразумець адзін аднаго без лішніх слоў, па адной толькі інтанацыі, тэмбры голасу.
НА ЗДЫМКУ: радыёаматар Ігар Кавальчук у сваёй “радыёрубцы” па вул. Рэвалюцыйнай аг. Гарадзец.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу