Прогноз погоды
Вс, 03 августа 2025

Палац – цэнтр культурнага жыцця

06/12/2010 Творчество

Летась жыхары Кобрыншчыны атрымалі ў падарунак ад дзяржавы новы, ультрасучасныПалац культуры. Калектыў установы ўзначальвае Валянціна Пакалюк - таленавіты ітворчы спецыяліст. Сёлета ўпершыню ў жыцці ёй выпаў гонар прымаць удзел у IVУсебеларускім народным сходзе ад Кобрыншчыны.

- Камфартабельнасць і прыгажосць установы, а таксама высокі прафесіяналізмкожнага яе супрацоўніка сёлета прыцягнулі ўдвая больш выхаванцаў у 26разнастайных гурткоў. Цяпер ужо наўрад ці хто скажа, што нашым дзецям няма дзеадпачыць, праявіць свае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці. Час паказаў, штотакая работа з моладдзю прыносіць свой плён. Аўдыторыя дарослых таксама шырыццаз кожным днём. Яны з задавальненнем наведваюць выступленні народнага ансамбля“Бурштын”, тэатра песні і музыкі “Крынічка”, народнага хору “Палескіяперазвоны”. Гледачы на канцэртах як беларускіх, так і замежных артыстаўахвотна наведваюць Палац.Раман МЕЛЬНІК.Фота аўтара.НА ЗДЫМКУ: Валянціна Пакалюк (у цэнтры) разам са сваімі калегамі - інжынерамМікалаем Андрэенкам, кіраўнікамі гурткоў мастацкай самадзейнасці і харэаграфііНаталляй Боцінай і Ірынай Зейдлец.

Поделиться в соцсетях: