У Кобрыне адбыўся “Парад музеяў”

Першы раённы фестываль “Парад музеяў устаноў адукацыі” сабраў прадстаўнікоў 19 школ раёна. Кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі Кобрыншчыны і юныя краязнаўцы сабраліся ў актавай зале ДУА “Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”.
На сённяшні дзень на Кобрыншчыне дзейнічаюць 24 музеі і 10 музейных пакояў. У астатніх школах створаны краязнаўчыя куткі ці куткі баявой славы.


Фестываль складаўся з дзвюх конкурсных частак. Першая – конкурс візітак. Прадстаўленні атрымаліся цікавымі і творчымі. Пераможцамі першай часткі сталі: літаратурна-краязнаўчы музей СШ № 7 г. Кобрына заняў 1-е месца, 2-е месца падзялілі музейны пакой СШ № 1 г. Кобрына і гісторыка-краязнаўчы музей Акцябрскага дзіцячага садка-сярэдняй школы, 3-е месца – этнаграфічныя музеі СШ № 3 г. Кобрына і Буховіцкай базавай школы.
Пераможцам другой конкурснай часткі – на лепшы буклет пра дзейнасць музеяў – стала Буховіцкая базавая школа. 2-е месца – у музея СШ № 7 г. Кобрына, а 3-е занялі гісторыка-этнаграфічны музей Рынкаўскай сярэдняй школы і гісторыка-краязнаўчы музей Імянінскай сярэдняй школы.
Такім чынам, у агульным заліку перамог літаратурна-краязнаўчы музей СШ № 7 г. Кобрына, “серабро” – у этнаграфічнага музея Буховіцкай базавай школы, а “бронзу” атрымалі этнаграфічны музей СШ № 3 г. Кобрына і гісторыка-краязнаўчы музей Акцябрскага дзіцячага садка-сярэдняй школы.
Ірына ЛЕСІК.
источник иллюстраци: www.63stl.ru

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *