В школе молодого руководителя при Кобринском райисполкоме выпускной.

Непрыкметна праляцеў трэці вучэбны сезон для дваццаці пяці навучэнцаў школы маладога кіраўніка пры Кобрынскім райвыканкаме. У мінулы чацвер у гарадскім Палацы культуры яны прынялі ўдзел у заключнай сустрэчы з ініцыятарам гэтага праекта намеснікам старшыні райвыканкама Валянцінам Трубчыкам.


Разам з начальнікам аддзела па справах моладзі райвыканкама Сяргеем Кожухам у верасні-маі выхаванцы школы маладога кіраўніка наведалі шэраг вядучых вытворчых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Кобрыншчыны, аб’екты аграэкатурыстычнага бізнесу, азнаёміліся з работай праваахоўных органаў і інш.
Юнакі і дзяўчаты ў добразычлівай, сяброўскай атмасферы падзяліліся сваімі ўражаннямі аб праекце. Так, вучаніца СШ №7 Настасся Дземідзюк плануе паступіць на эканамічны факультэт у сталічную ВНУ. Ёй было вельмі важна атрымаць уяўленне аб будучай спецыяльнасці ў працэсе візіту ў філіял №113 ААТ “ААБ Беларусбанк”. Прафесіяналы падрабязна расказалі аб прыярытэтных накірунках развіцця эканомікі краіны, інавацыйных тэхналогіях у банкаўскай сферы.
Валянцін Трубчык шчыра павіншаваў рабят з паспяховым заканчэннем навучання, ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў ім пасведчанні выпускнікоў школы маладога кіраўніка.
Раман МЕЛЬНІК.
НА ЗДЫМКУ: Валянцін Трубчык уручае пасведчанні выпускнікам школы маладога кіраўніка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *