Кобринский РК ОО “БРСМ” запускает новый проект “Властелин идей”.

17 красавіка ў 18.00 у каледжы будаўнікоў стартуе новы этап праекта “Млын ідэй” – “Уладар ідэй”, арганізатарам якога выступілі РК ГА “БРСМ” і святочнае агенцтва “Вялікае свята”. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, хто хоча праявіць свае творчыя здольнасці на сцэне. Пераможцу чакае суперпрыз – мікрахвалевая печ! Канкурсанты павінны падаць свае заяўкі на адрас: г. Кобрын, вул. Суворава, 25, кабінет №521. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па кантактных тэлефонах арганізатараў праекта: 4-12-05 ці 8-029-796-90-39 (МТС).

Раман Мельнік.

фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *