Международному кобринскому турниру по дзюдо “Наши истоки” исполнилось 10 лет!

У чарговы раз з 2 па 4 лістапада КСДЮШАР гасцінна прымала ўдзельнікаў дзясятага міжнароднага турніру па дзюдо “Нашы вытокі” памяці трэнера Ігара Данілюка. Сёлета прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве пажадалі больш за 400 юных дзюдаістаў з розных куткоў Беларусі, а таксама з шэрагу гарадоў Украіны, Расіі і Латвіі.

Урачыста адбывалася адкрыццё юбілейнага турніру. На татамі выходзілі шматлікія дэлегацыі дзюдаістаў у кімано разам са сваімі настаўнікамі. Шырока была прадстаўлена каманда кабрынчан “Нашы вытокі” – звыш 60 чалавек. У іх ліку як пачынаючыя спартсмены, так і ўжо тытулаваныя “зоркі” – прызёры рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў Раман Гліцук і Дзмітрый Чыкуноў, пераможцы рэспубліканскай спартакіяды СДЮШ, навучэнкі Брэсцкага вучылішча алімпійскага рэзерву Вікторыя Штык і Таццяна Якубовіч, прызёр шэрагу рэспубліканскіх спаборніцтваў па дзюдо, а таксама чэмпіянату Еўропы і свету па ўнібаі Артур Джаніеў і інш.

Адкрыў турнір намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, які адзначыў, што падобныя спаборніцтвы – выдатны шанц для многіх рабят праявіць свае здольнасці, набрацца каштоўнага вопыту і ведаў. Далучыўся да віншаванняў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Зазуля.

Уважліва сачылі за ходам турніру шаноўныя госці – адзін з заснавальнікаў дзюдо ў Беларусі, заслужаны трэнер СССР, уладальнік сёмага міжнароднага дану па дзюдо Сямён Гуманаў, а таксама спартыўны дырэктар Беларускай федэрацыі дзюдо, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Валерый Каракулька.

Як адзначыў Сямён Абрамавіч, спаборніцтвы “Нашы вытокі” год ад году праводзяцца на ўсё больш высокім арганізацыйным узроўні. Пашыраецца геаграфія, істотна павялічваецца колькасць удзельнікаў, умацоўваюцца мясцовая матэрыяльна-тэхнічная база і кадравы патэнцыял трэнераў. Усё гэта дае магчымасць выхоўваць на Кобрыншчыне чэмпіёнаў, якія б праслаўлялі беларускі спорт на сусветнай арэне. І федэрацыя дзюдо максімальна гэтаму спрыяе, аказвае пасільную дапамогу. Цяпер вырашаецца пытанне аб набыцці для Кобрына спецыяльнага пакрыцця для пашырэння плошчы татамі, што дазволіць прыняць большую колькасць жадаючых займацца дзюдо.

Упершыню на турнір прыехала дэлегацыя з латвійскага горада Даўгаўпілса. Трэнер латышскай каманды Бераніка Кулікова адзначыла цёплы прыём на кобрынскай зямлі, чысціню і прыгажосць нашага горада. У будучыні яна пажадала ўдзельнічаць у гэтых стартах яшчэ.

…На татамі была жорсткая канкурэнцыя. Паядынкі былі  відовішчнымі і захапляючымі.

У выніку “золата” сярод кабрынчан заняў Раман Гліцук. “Серабро” ў Артура Джаніева. Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны медалямі, дыпломамі і кубкамі.

Завяршыліся спаборніцтвы практычным семінарам па дзюдо, які правёў Сямён Гуманаў.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

Международному кобринскому турниру по дзюдо “Наши истоки” исполнилось 10 лет!: 2 комментария

  • 27/11/2012 в 14:01
    Permalink

    Спадар Зьміцер, а нам прыемна, што вы уважліва нас чытаеце!)))) Рэспэкт Петрыкаву і ягоным жыхарам!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 26/11/2012 в 10:36
    Permalink

    Прыемна прачытаць артыкул калегі

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *