Віншаванне з Нараджэннем Хрыстовым Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта і Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў

Паважаныя кабрынчане!

Шчыра віншуем са святам Нараджэння Хрыстова!

Светлае Нараджэнне – чыстая крыніца веры, міласэрнасці і чалавекалюбства. Яно звяртае нас да вытокаў спрадвечных духоўных традыцый і высокіх ідэалаў маралі.

У калядныя дні асабліва ярка адчуваецца важнасць спрадвечных каштоўнасцяў, якія ствараюць аснову чалавечага шчасця і аб’ядноўваюць мільёны веруючых хрысціян.

На працягу дваццаці стагоддзяў чароўнае святло Віфлеемскай зоркі асвятляе жыццёвы шлях кожнага чалавека, дорыць шчасце і цяпло дамашняга ачага нашым сем’ям, прыносіць мір і згоду ў кожны дом, напаўняе нашы сэрцы дабрынёй і любоўю да родных і блізкіх, дапамагае споўніць запаветныя мары і жаданні.

Ад усяго сэрца жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў, узаемаразумення, радасці, святочнага настрою.

Са святам! З Нараджэннем Хрыстовым!

Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт.
Кобрынскі раённы Савет дэпутатаў.

Фото из открытых источников (иллюстрация)