Віншаванне кіраўніцтва Кобрынскага раёна са святам Нараджэння Хрыстова – 25 снежня

Паважаныя кабрынчане!

Ад усёй душы віншуем са святам Нараджэння Хрыстова!

Чароўны свет Віфліемскай зоркі дорыць усім згоду і любоў, заклікае паважаць родных і блізкіх, праяўляць спагаду, міласэрнасць і дабрыню.

Светлае Раство напаўняе жыццё надзеямі і сэнсам, дапамагае споўніць самыя запаветныя жаданні, прыносіць шчасце і ўмацоўвае веру ў лепшае, сімвалізуе ўрачыстасць і духоўнасць.

Няхай радасць Каляд стане здабыткам кожнага дома, усёй нашай краіны, надасць сілы для новых спраў на карысць беларускага народа і Айчыны. Няхай гэта свята дапаможа нам адкрыць сэрцы насустрач спагадзе і любові, натхніць на добрыя справы і ўчынкі, дапаможа тварыць дабро. Няхай у вашых сем’ях пануюць павага, узаемаразуменне і дастатак, а ў душы – спакой і цеплыня!

Жадаем усім моцнага здароўя, святочнага настрою, поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Са святам! З Раством Хрыстовым!

kobrin.brest-region.gov.by