Дзіця міру на Кобрыншчыне – Ян Сакута

Штогод бацькі дзяцей, якія нарадзіліся 21 верасня, у Міжнародны дзень міру і праваслаўнае свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, прымаюць віншаванні і падарункі ў рамках акцыі “Дзіця міру”. Брэсцкае абласное аддзяленне Беларускага фонду міру і сёлета не адступіла ад традыцыі. Акцыя праводзіцца ўжо 13-ы раз. За гэты час на Кобрыншчыне нарадзілася 38 “мірных” дзяцей. У гэтым годзе статус “маленькага міратворцы” атрымаў кабрынчанін Ян Сакута.

Для кожнай сям’і нараджэнне дзіцяці – гэта свята. З’яўленне на свет у Дзень Міру – добры знак, – падкрэсліў намеснік старшыні райвыканкама, старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міра” Валянцін Трубчык. – Сёння мы віншуем хлопчыка з прыгожым беларускім імем Ян. Няхай ён расце сапраўдным беларусам, будзе моцным, разумным і міралюбівым.

Як адзначыў Валянцін Васільевіч, мір –  галоўная каштоўнасць грамадства і вельмі важна, каб ён захоўваўся ў сям’і, краіне і ў цэлым свеце. Міжнародны дзень міру і прызваны нагадваць нам пра гэта.

У Аляксандра і Вольгі Сакута Ян – трэцяе дзіця. З яго нараджэннем сям’я набывае статус шматдзетнай і мае права на сямейны капітал.

Дзмітрый БЯЛОЎ

Фота аўтара