Увага – творчы конкурс!

Нацыянальная Акадэмія навук праводзіць агульнарэспубліканскую творчую акцыю “За што я люблю родную зямлю”. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца арыгінальныя эсэ, вершы, апавяданні, нарысы, напісаныя грамадзянамі Рэспублікі Беларусь на беларускай мове аднаасобна або ў суаўтарстве, якія раней не прадастаўляліся на конкурсы і не публікаваліся. Прапануемыя тэмы: “За што я люблю свой край”, “Мова маёй малой радзімы”, “Родная зямля – крыніца натхнення”, “Квітней, мая Радзіма!”. У работах, дасланых на конурс, трэба ўказаць адукацыю, ўзрост, месца работы аўтара.

Лепшыя работы будуць апублікаваны асобным зборнікам. Вынікі конкурсу будуць падведзены падчас тыдня мастацкага слова (з 31 жніўня па 6 верасня 2020 года) і Дня беларускага пісьменства (6 верасня 2020 года). Аб’ём творчых работ – да 10 друкаваных старонак. Пераможцы конкурса будуць узнагароджаны граматамі і падзякамі НАН Беларусі.

Творчыя працы дасылаць да 20.08.2020 на адрас: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, 1 / 2 , г. Мінск, 220072, або па электроннай пошце inlinasbel@tut.by з паметай “конкурс”.

Служба навін vkobrine.by.