З самым важным дакументам – у вялікае жыццё!

Цырымонія ўручэння маладым кабрынчанам пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь і членскіх білетаў ГА “БРСМ” прайшла ў Палацы культуры напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук і намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык.

Цырымонію ўрэчэння пашпартоў праводзіць Іван ДаўжукЦырымонію ўручэння членскіх білетаў ГА “БРСМ” праводзіць Валянцін Трубчык

–  Вы сталі паўнапраўнымі грамадзянамі нкашай краіны, атрымалі магчымасць прымаць удзел ва ўсіх працэсах, якія адбываюцца ў яе жыцці, у тым ліку і ў жыцці Кобрыншчыны, – адзначыў, звяртаючыся да ўдзельнікаў імпрэзы, Іван Даўжук. – Хочацца пажадаць, каб вы ішлі па гэтым жыцці з энтузіязмам і аптымізмам, заўсёды помнілі аб тым, што быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – вялікі гонар і вялікая адказнасць.

У гэты дзень малая зала Палаца культуры сабрала лепшых прадстаўнікоў моладзі – выдатнікаў вучобы, актывістаў маладзёжнага руху, пераможцаў алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў. Пад апладысменты прысутных Іван Даўжук уручыў маладым кабрынчанам пашпарты і кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Знамянальным гэты дзень стаў і для тых, хто папоўніў рады Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі – аб’яднання для дзейных, актыўных і крэатыўных. Членскія білеты ГА “БРСМ” уручыў Валянцін Трубчык.

(Злева направа) Іван Даўжук, Марына Палявода і Валянцін Трубчык з маладымі грамадзянамі Кобрыншчыны

– Будучыня краіны – гэта моладзь, – адзначыў Валянцін Васільевіч. – Менавіта яна возьме ў свае рукі ўсе працэсы, якія адбываюцца ў нашым грамадстве. Наша моладзь – гэта наша надзея і спадзяванне.

Не засталіся без увагі ў гэты дзень і ўдзельнікі шматлікіх цікавых праектаў, якімі славіцца жыццё ГА “БРСМ”. Узнагароды пераможцам і прызёрам абласнога конкурсу на лепшы сацыяльны ролік, анлайн-праекта “У саюз з сябрамі”, а таксама раённага творчага конкурсу бук-трэйлераў “Кніга з экрана” ўручыла першы сакратар Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Марына Палявода.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота: Дзмітрый БЯЛОЎ.