У кобринских боксёров восемь золотых медалей.

У чарговы раз у снежні мінулага года на базе КСДЮШАР тры дні запар вяліся напружаныя баі на рынгу. Больш за 150 спартсменаў сталі ўдзельнікамі традыцыйнага міжнароднага турніру па боксе, прысвечанага памяці славутага палкаводца А.В. Суворава. За перамогу змагаліся чатырнаццаць каманд не толькі з розных куткоў Беларусі, але і з Белгародскай вобласці (Расія), Харкаўскай, Данецкай і Запарожскай абласцей Украіны. Як адзначыў галоўны суддзя турніру трэнер Кобрынскай КСДЮШАР Віктар Саўчук, у гэты раз спаборніцтвы былі вельмі напружанымі.

Мяркуйце самі: на рынгу выступалі чатыры майстры спорту, дзесяць кандыдатаў у майстры спорту, таленавітыя спартсмены, якія маюць першы разрад па боксе. Няпроста прыйшлося ў гарачых баях і кабрынчанам. Тым не менш, праявіўшы волю да перамогі, мужнасць і выдатную фізічную форму, нашы землякі сабралі багаты ўраджай спартыўнага “золата”. У выніку на  самую высокую прыступку п’едэстала падняліся ўдзельнік чэмпіянату свету, чэмпіён Беларусі сярод моладзі Дзмітрый Сапон, прызёр чэмпіянату Еўропы сярод школьнікаў Артур Кікцеў,  прызёр і пераможца рэспубліканскіх турніраў па боксе Аляксандр Кульчынскі, а таксама Андрэй Супрун, Ягор Буклага, Роберт Гірштэйн, Павел Юркевіч і Мікалай Алексіевіч.

Ва ўрачыстай абстаноўцы лепшым з лепшых уручаны дыпломы, медалі і кубкі, а таксама каштоўныя падарункі. Спартсмены шчыра ўдзячны за гасцінны прыём галоўным арганізатарам турніру – аддзелу па фізкультуры, спорце і турызме райвыканкама, адміністрацыі   КСДЮШАР, кобрынскаму трэнеру па боксе Аляксею Яроху, шматлікім партнёрам спаборніцтваў – дырэктарам фірм “АнВадБуд” Андрэю Турчынку, “Рамсантэхбуд” Валерыю Валасюку, “Жылбудкамплект” Ільі Волаху і многім іншым.

Роман МЕЛЬНИК

фото автора

У кобринских боксёров восемь золотых медалей.: 2 комментария

  • 03/03/2012 в 13:08
    Permalink

    На скольо я знаю,школа у нас одна из лучьших в республике.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 31/01/2012 в 21:20
    Permalink

    Кобрин рулит!!!Ехуууу

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *