Николай Яковчук: “Социальная поддержка Кобринчан – на должном уровне”.

Імкліва ляціць час… Непрыкметна надыходзіць пенсіённы ўзрост. Так важна ў гэтыя дні не страчваць бадзёрасці, здароўя і аптымізму, быць па-ранейшаму актыўным членам грамадства. Аб тым, як такая справа рэалізуецца на практыцы, вялася гутарка на чарговым пленуме Кобрынскай раённай арганізацыі ветэранаў, які адбыўся нядаўна ў райвыканкаме. У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Мікалай Якаўчук, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Галіна Бурдыка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Надзея Прысада, дырэктар Кобрынскага ТЦСАН Таццяна Бойка, намеснік галоўнага ўрача па паліклінічнай рабоце Кобрынскай ЦРБ Васіль Валасевіч, а таксама старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый раёна.


Як паведаміў у сваім дакладзе Мікалай Якаўчук, ход выканання комплекснай праграмы сацыяльнай падтрымкі і абслугоўвання ветэранаў, пажылых людзей і інвалідаў на Кобрыншчыне рэалізуецца планамерна і дае свой плён. Па стане на 1 снежня 2011 года на ўліку ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама знаходзяцца 18224 пажылыя чалавекі, з якіх 277 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 127 былых непаўналетніх вязняў фашызму, 1511 адзінокіх жыхароў, 3816 інвалідаў, 6 старажылаў, якім споўнілася больш за сто гадоў. Сёлета супрацоўнікамі Кобрынскага ТЦСАН, сельвыканкамаў, актывістамі Кобрынскай раённай арганізацыі ветэранаў праводзілася абследаванне ўмоў жыцця 2030 пажылых грамадзян. Усе пажаданні ці прапановы фіксуюцца, прымаюцца адпаведныя меры. У першую чаргу аказваецца падтрымка тым, каму яна больш за ўсё патрэбная. Так, было аказана садзейнічанне асобным катэгорыям насельніцтва ў рамонце даху, надворных будынкаў, газавага абсталявання і інш. Істотна пашырыўся спектр разавых сацыяльных паслуг. 757 чалавек карыстаюцца надомным абслугоўваннем.

Як паведаміў Васіль Валасевіч, у раёне рэгулярна і своечасова праводзяцца абавязковыя медагляды ветэранаў вайны, грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў войн, пенсіянераў і адзінокіх жыхароў Кобрыншчыны. Для пажылых людзей і інвалідаў працуюць дзве бальніцы сястрынскага догляду – у Дзівіне і Гарадцы.

Паводле інфармацыі Таццяны Бойка, актыўна ўкараняюцца інавацыйныя формы і метады работы з прадстаўнікамі старэйшага пакалення, якія шчыра жадаюць быць, як гаворыцца, “у страі”. Так, напрыклад, сёлета паспяхова рэалізоўваецца сумесны беларуска-германскі праект “TOLLAS” пад дэвізам: “Да актыўнага грамадства – у любым узросце!”. Да гэтага мерапрыемства з задавальненнем далучаюцца людзі, якія ўдзельнічаюць у цікавых семінарах і трэнінгах, гуртках па інтарэсах, адукацыйных курсах, дабрачынных акцыях, культурна-аздараўленчых мерапрыемствах, асвойваюць азы карыстання персанальным камп’ютарам, і інш.

Вопытам у рабоце з актывам падзяліліся і старшыні ветэранскіх пярвічных арганізацый   – Фёдар Дубчук (Кобрынскі РВЭС), Зоя Дубінка (СВК “Узыходзячая зара”), Валянціна Дзмітрук (Кобрынскі СБК).

Роман МЕЛЬНИК

ФОТО АВТОРА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *