ПАЛАЖЭННЕ
аб Брэсцкім абласным літаратурным конкурсе
маладых пісьменнікаў “Адкрыццё”
Агульнае палажэнне
Абласны літаратурны конкурс “Адкрыццё” праводзіцца Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі сумесна з Галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама.
Падтрымка таленавітай і адоранай моладзі. Прыцягненне ўвагі да тэмы патрыятызму, папулярызацыя духоўных і культурна-гістарычных каштоўнасцяў.
з 1 студзеня па 1 сакавіка 2020 года.
У склад журы ўваходзяць знакамітыя пісьменнікі, журналісты, літаратуразнаўцы.
Па выніках конкурсу лепшыя творы будуць апублікаваны на старонках літаратурнага зборніка “Адкрыццё”, пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі падчас абласнога свята “Адкрыццё”.
Работы, дасланыя пасля ўказанага тэрміну, не разглядаюцца.
Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.
На тытульным лісце неабходна ўказаць: - прозвішча, імя, імя па бацьку; - дату нараджэння; - месца працы або вучобы; - адрас для перапіскі; - нумар кантактнага тэлефона; - е-mail (калі ёсць).
Старшыня аргкамітэта літаратурнага конкурсу “Адкрыццё” Дземідовіч Таццяна Анатольеўна - е-mail c@writers.by
Поделиться в соцсетях: