Сыры из Кобрина на конкурсе-дегустации “ГУСТ” в Минске были вне конкуренции.


Пераможцам конкурсу-дэгустацыі “ГУСТ”, які прайшоў у лістападзе ў Мінску, стала прадукцыя ААТ “Кобрынскі масларобча-сыраробчы завод”. Так, у намінацыі “Сыры цвёрдыя і паўцвёрдыя” перамог сыр “Кобрынскі” (масавая доля тлушчу ў сухім рэчыве 30%). Сярод плаўленых сыроў пераможцам стаў сыр салодкі шакаладны “Казка” (масавая доля тлушчу ў сухім рэчыве 45%), а ў намінацыі “Тварог”  – тварог 6-працэнтнай тлустасці “Удалы выбар”. Таксама ААТ “Кобрынскі МСЗ” было ўзнагароджана дыпломам “Залаты ГУСТ” за стабільна высокую якасць, укараненне новых тэхналогій і шырокі асартымент выпускаемай прадукцыі.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

инфракрасный пол