В Кобрине разрушена крыша автобусной остановки

Тыя, хто не мае асабістага транспарту, вымушаны кожны дзень дабірацца на работу і дахаты транспартам грамадскім. І калі летам чаканне на аўтобусным прыпынку не дастаўляе якіх-небудзь адмоўных адчуванняў, то ў дажджлівую восень, снежную зіму ці сырую вясну стаяць на вуліцы не вельмі прыемна. На шчасце, для таго, каб павысіць утульнасць, на прыпынках ёсць крытыя павільёны, якія і ад дажджу, і ад снегу засцярагаюць, і ад пранізлівага ветру абараняюць пасажыра. Але – як паказвае практыка – далёка не заўсёды…


Галіна Шастакова, якая даслала ліст нам у рэдакцыю, карыстаецца аўтобусным маршрутам №4, на які сядае на ўсім нам вядомым прыпынку “Швейная фірма “Лона”.  І справа нават не ў тым, што перапынкі паміж аўтобусамі бываюць даволі вялікімі – асабліва ў выхадны дзень, а ў тым, што павільён на гэтым самым прыпынку больш не з’яўляецца для пасажыраў утульным месцам.

Пачалося ўсё, што называецца, далёка не ўчора. Шмат дзён таму – калі дзьмуў асабліва моцны вецер – частка пластыкавага даху проста… адляцела, зрабіўшы вялікую частку павільёна адкрытай  усім дажджам. Час на двары зусім не летні, і  наступствы стыхіі, якая пашкодзіла дах, кожны пасажыр адчувае, што называецца, на ўласнай скуры.

Вельмі хацелася б, каб адпаведныя службы ўсё-такі звярнулі ўвагу на гэтую нязручнасць і прывялі ў парадак паламаны дах павільёна.

Аляксандр СЫЦІН.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *