Маладзее старажытны парк
-
Літаральна на вачах аблічча парка ім. А.В.Суворава становіцца непазнавальным. Массавая кампанія па глабальнаму добраўпарадкаванню і рэканструкцыі гэтага месца для адпачынку толькі набірае абароты. ААТ “Будтрэст №33” і іншыя спецыялісты за кошт сродкаў, выдзеляных з раённага бюджэту, майстарскі прыводзяць у парадкак кожны квадратны метр парка, укладваюць дарожкі з тратуарнай пліткі. Аднак, не толькі прафісіяналы задзейнічаны ў гэтай добрай і неабходнай справе.
-
З мінулага тыдня супрацоўнікі парка пры дампамозе грамадскасці і шэрагу зацікаўленых арганізацый прыступілі да пасадцы саджанцаў рэдкіх дэкаратыўных дрэў, такіх як клён платанавідны, іва Хакуронішыкі і інш. Як паведаміў у інтервью нашай газеце дырэктар парка ім. А.В. Суворава Валерый Кірык, на дадзеным этапе азеляненне – самы важны фронт работ у бліжэйшы час. Плошча, якую будзе неабходна прывесці у парадкак не маленькая – 32 га.
-
Напэўна парадуюць наведвальнікаў парка новыя арыгінальныя і ўтульныя лаўкі з чугуннымі літымі бакавінамі, на якіх будзе прыемна адпачываць. Іх аналагі можна ўбачыць на вуліцах г. Брэста і сталіцы. Асобага шарму ў агульны інтэр’ер дабавяць і свяцільні ў стылі рэтра, якія ў хуткім часе будуць поўнасцю усталяваныя.
-
Сёлета парк ім. А.В.Суворава сустрэне сваіх гасцей не толькі зусім іншым убранствам. Праводзяцца неабходныя работы па ўладкаванню шасцю новых атракцыёнаў, батута, гульнявога комплексу. Як паказала практыка найбольшым попытам з іх карыстаюцца катальная гара “Міні-маўс”,”Экспрэс шаша 2” “Каліпса”, “Вальс”, “Верталёты”, “Ланцужная карусель”. Усе новыя аб’екты прайшлі неабходныя іспыты і праверкі прадстаўнікамі фірм-вырабнікоў. Дарэчы, астатнія атракцыёны плануецца рэканструіраваць, а тыя, што не карыстаюцца попытам у насельніцтва ці застарэлі – дэмантыруюцца (“Сюрпрыз”, “Аўтадром”. “Рамонак”).
-
Немалаважна тое, што за кожным атракцыёнам у парке цяпер замацаваныя шэфскія арганізацыі Кобрыншчыны, якія прыводзяць аб’екты ў адпаведны стан. Такі вопыт ужо існуе і ў іншых гарадах краіны. Валерый Кірык сцвярджае, што такога аб’ёму работ да правядзення рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі” намаганнямі парка зрабіць было б проста не рэальна. Валерый Яўгенавіч дзякуе за якасную працу па абнаўленню знешяга выгляду атракцыёнаў адміністрацыі і працоўным калектывам “УМГ “Белтрансгаз”(“Фігурная карусель”), ААТ “Кобрынаграмаш”(Дзіцячыя арэлі”), ААТ “Кобрынміжрайгаз”(“Дзіцячыя каруселі”), ААТ “Кантар-сервіс”(“Колокольчик”), КІЗ “Сітома” (“Юнга”), Грушаўскаму РМЗ (“Север”). Якасна уладкоўваюцца пляцоўкі пад атракцыёны, якія выкананы з плітачным пакрыццём, агароджай, якую вырабляе фірма “Амікрон-строй”.
Не па днях, а па часах будуюцца іншыя аб’екты правядзення вольнага часу і спорту – амфітэатр, аквапарк, стадыён “Юнацтва”, які цяпер узводзіцца не гаспадарчым метадам, а комплексна і якасна, хутка будзе чакаць першых наведвальнікаў і лыжа-ролерная траса. Усё гэта, безумоўна, будзе прадастаўляць кабрынчанам і гасцям горада шырокае права выбару максімальна ўлічваючы ўсе магчымасці, здольнасці і перавагі грамадзян пры культурным і актыўным адпачынку.
-
Раман МЕЛЬНІК
Тэкст і фота аўтара