Кобринские врачи побывали в амплуа дизайнеров и журналистов

Сярод аддзяленняў аховы здароўя Кобрынскага раёна прайшоў конкурс на лепшы санітарны бюлетэнь, прысвечаны тэматыцы ВІЧ і СНІДу. Патрэбна было стварыць найбольш інфарматыўны і сучасна аформлены бюлетэнь. Арганізатары – кабінет здаровага ладу жыцця Кобрынскай ЦРБ – адным з самых галоўных патрабаванняў выставілі  сучаснасць і інфарматыўнасць пададзеных работ.

Пераможцамі сталі філіялы “Раддом” і “Жаночая кансультацыя” Кобрынскай ЦРБ (прызавы фонд – 250 тысяч рублёў). Другое месца заняла амбулаторыя вёскі Павіцце (прызавы фонд – 220 тысяч рублёў), на трэцім – тэрапеўтычнае аддзяленне Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы з прызам у 200 тысяч рублёў.

Азнаёміцца з работамі ўрачоў можна ў Кобрынскім Палацы культуры на працягу бягучага тыдня.

Настасся Занько.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *