Первый секретарь Кобринского РК ОО “БРСМ” Людмила Чирун: в наших рядах только лучшие из лучших!

41-ы з’езд ГА “БРСМ” пройдзе ў Мінску 8-9 снежня. Адно з пытанняў парадку дня – падвядзенне вынікаў работы самага масавага маладзёжнага саюза з 2008 па 2011 гады. За гэты перыяд часу Кобрынская раённая арганізацыя ГА “БРСМ” завяршыла працэс свайго станаўлення і выйшла на істотна новы этап развіцця. Больш падрабязна распавядае першы сакратар РК ГА “БРСМ” Людміла Чырун.


– Напэўна, самы галоўны вынік, якога ўдалося дасягнуць, – прыцягненне ў нашы рады толькі самых дастойных юнакоў і дзяўчат. Трэба адзначыць, што ні ў сучаснасці, ні раней Кобрынская арганізацыя не ставіла сабе задачу –пад нейкім адміністрацыйным “прымусам” павялічыць колькасць членаў БРСМ. Цяпер у нашых радах налічваецца 2596 прадстаўнікоў маладой змены, якія аб’яднаны ў 110 пярвічных арганізацый. Усе гэтыя актывісты не словамі ці абяцаннямі, а на рэальных справах даказалі, што з’яўляюцца сапраўды  лепшымі ў творчасці, вучобе, спорце, працы.

З кожным годам дзейнасць РК ГА “БРСМ” мяняецца з улікам новых патрабаваняў часу. Так, у Школе маладога кіраўніка пры Кобрынскім райвыканкаме лепшыя выхаванцы навучальных устаноў Кобрыншчыны знаёмяцца з рознымі сферамі народнай гаспадаркі раёна, маюць магчымасць атрымаць адказы на хвалюючыя  пытанні з вуснаў кіраўніцтва выканаўчай улады, адміністрацый устаноў ці прадпрыемстваў. Карыстаюцца папулярнасцю традыцыйныя акцыі БРСМ – эколага-валанцёрскі праект “Кобрынскі гамбіт”, патрыятычныя мерапрыемствы “Моладзь – ветэранам”, “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”, “Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь”, ваенізаваная гульня “Зарніца”, дабрачынная місія “У новы год – з добрым сэрцам” і інш. Асобам, схільным да паэзіі ці літаратурнай творчасці, прапануем наведаць наш клуб маладых журналістаў “Мерыдыян”, які неаднаразова станавіўся лепшым у вобласці. Рэгулярна РК ГА ”БРСМ” ініцыіруе правядзенне спартыўных мерапрыемстваў рознага кшталту, у тым ліку турніру “Залатая шайба” на базе лядовай арэны.

Паспяхова асвойваюцца інавацыйныя формы і метады работы з моладдзю – фестывалі маладзёжных субкультур “Вольны рух” і “Відэабатл”, КВЗ, конкурсы “Каралева Восень”, “Містэр Года”,  і многія іншыя. Жыццё паказала, што гэтыя мерапрыемствы дазваляюць у поўнай меры раскрыць каласальны творчы патэнцыял нашых юнакоў і дзяўчат, выпрацаваць у іх пачуццё адказнасці, уменне працаваць у адзінай камандзе.

Хочацца падзякаваць нашым пастаянным партнёрам – раённай піянерскай арганізацыі, аддзелу па справах моладзі райвыканкама, РАС ДТСААФ, раённаму ваеннаму камісарыяту, ветэранскім структурам, адміністрацыям раённай кінавідэасеткі, аквапарку, лядовай арэны, прадпрыемствам, арганізацыям, суб’ектам малога і сярэдняга бізнесу за аказаны давер і дапамогу. Наперадзе ў РК ГА “БРСМ” яшчэ шмат задумак і ідэй, якія абавязкова будуць рэалізаваны на практыцы.

Запісаў Раман Мельнік.

Фота аўтара.

На здымку: Людміла Чырун.

Первый секретарь Кобринского РК ОО “БРСМ” Людмила Чирун: в наших рядах только лучшие из лучших!: 3 комментария

  • 20/12/2011 в 14:01
    Permalink

    Видел я во всей красе представителей этой “ликующей гопоты”.
    Как они поразили всех на встрече с кандидатом в президенты Александром Милинкевичем. С тех пор, наверно, еще многому научились.
    Р. S. А история, если Вы ее знаете, действительно штука интересная…

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • 12/12/2011 в 8:47
    Permalink

    Не Чырун, а Вы сапраўды добра ведаеце гісторыю? 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 07/12/2011 в 21:30
    Permalink

    Начал было что то писать но расхотелось. Это клиника. когда история ничему не учит

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *