Поле дзякуе руплівым

Сёлета калектыў ААТ “Агра-Кобрынскае” дасягнуў самага высокага ўраджаю ў раёне – 51,6 цэнтнера з гектара. Як адзначае галоўны аграном гаспадаркі Іван Гусак, сёлета нядрэнна ўрадзілі азімыя трыцікале і пшаніца –  65 і 63 цэнтнераў з гектара адпаведна. На жаль, спякота негатыўна паўплывала на яравыя культуры.

Па стане на 10  жніўня экіпаж у складзе старшага камбайнера Сяргея Жолаха і яго памочніка Сцяпана Кубая са 140 гектараў намалаціў 900 тон збожжа. Праца вопытных камбайнераў не засталася незаўважанай. Падзякаваць перадавікам жніва завіталі загадчык сацыяльна-эканамічнага аддзела Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Вячаслаў Мельнічук і старшыня  райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Лазарчук, якія ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі экіпажу заслужаныя прызы, пажадалі здароўя, поспехаў у працы і сямейнага дабрабыту.

У гэты дзень у СВК “Вербнае” прафсаюзныя лідары павіншавалі экіпаж старшага камбайнера Генадзя Панасюка і яго памочніка Анатоля Калядзюка, якія на камбайне КЗС-1218 “Палессе-GS12” з 270 гектараў намалацілі 905 тон збожжа.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: (злева) старшы камбайнер СВК “Агра-Кобрынскае” Сяргей Жолах і яго памочнік Сцяпан Кубай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *