Творчая сустрэча
Творчая сустрэча пісьменнікаў, паэтаў і аматараў літаратуры адбылася ў Іванаве 2 жніўня. Мерапрыемства прайшло ў рамках літаратурнага праекта Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі «Фарбы Берасцейшчыны».
На сустрэчы прысутнічала дзевяць літаратараў абласнога аддзялення, якія пазнаёмілі іванаўцаў са сваёй творчасцю. У мерапрыемстве ўдзельнічалі і мясцовыя аматары мастацкага слова. Гасцям былі прапанаваны кнігі, якія былі выдадзены абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў у мінулым годзе.
Старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч паведаміла, што ў гэтым годзе на Нацыянальную літаратурную прэмію прадстаўлена рэкордная колькасць кніг – дзевяць – у розных намінацыях і выказала надзею, што аўтары атрымаюць не адну ўзнагароду. Уручэнне прэмій адбудзецца ў Іванаве ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства.
Таццяна Дземідовіч расказала таксама пра праекты, якія праводзіліся Брэсцкім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў у рамках Года малой радзімы, -пра конкурс «Маладая літаратурная крытыка» і конкурс маладых чытальнікаў «Зорны спеў».
Ул. інф.