Александр Радьков: “Белая Русь” – интегрирующая общественная сила”

Аляксандр РАДЗЬКОЎ:
“Белая Русь” – інтэгруючая грамадская сіла”

У мінулую пятніцу горад над Бугам прымаў дэлегатаў справаздачна-выбарчай канферэнцыі Брэсцкай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”, у якой прынялі ўдзел старшыня РГА “Белая Русь” Аляксандр Радзькоў, старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ліс, дэпутаты верхняй і ніжняй палат парламента Рэсруюлікі Беларусь, прадстаўнікі выканаўчай улады, кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў і ведамстваў Брэстчыны.

jpg1D44B08945547CEEA09169FF3BED1246902316390593F0679^pimgpsh_fullsize_distrДа святкавання свайго дзесяцігадовага юбілею, які будзе адзначацца сёлета, масавы грамадскі рух падышоў з годнымі вынікамі. Так, з 2012 года колькасць членаў “Белай Русі” ў вобласці вырасла больш чым на 30% і склала 26414 чалавек, аб’яднаных у 1239 пярвічных арганізацый.
Як адзначыў Аляксандр Радзькоў, нарошчванне колькасці членаў – гэта не першарадная мэта. Важна падбіраць ініцыятыўных і апантаных стваральнымі ідэямі асоб, якія б перш за ўсё рэальнымі справамі мацавалі аўтарытэт арганізацыі. “Белая Русь” цесна супрацоўнічае з мясцовымі органамі ўлады. Усе значныя грамадска-палітычныя мерапрыемствы не абыходзяцца без удзелу прадстаўнікоў гэтага грамадскага руху. Члены структуры ўдзельнічаюць у арганізацыі і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовых Саветаў дэпутатаў. Аб’яднанне выступае ініцыятарам і арганізатарам шэрагу патрыятычных, дабрачынных, культурных, спартыўных акцый, падтрымлівае шырокія пласты насельніцтва, у тым ліку малазабяспечаныя і шматдзетныя сем’і. Такім чынам, “Белая Русь” стала шырокавядомай у нашым грамадстве.
– Шырокімі магчымасцямі і ўплывам “Белай Русі” неабходна карыстацца на поўную магутнасць, – падкрэсліў Аляксандр Радзькоў. – У краіне ёсць галоўнае багацце, якім трэба даражыць, – інтэлектуальны патэнцыял. Менавіта яго трэба гарманічна развіваць. І Год навукі для гэтага – добрая падстава.
Аляксандр Радзькоў характарызуе “Белую Русь” на сучасным этапе як неад’емную частку ідэалагічнай работы ў краіне, грамадскі інстытут развіцця грамадзянскай суполкі, прафесіянальную структуру для арганізацыі выбараў і іншых маштабных палітычных кампаній, рэзерв кадраў, інтэгруючую грамадскую сілу і грамадства з высокай агульнай культурай.
Асобна Аляксандр Міхайлавіч спыніўся на такіх актуальных пытаннях, як комплексная работа з моладдзю, іх гарманічнае выхаванне, выкарыстанне сучасных формаў і метадаў работы, а таксама развіццё міжнародных сувязяў і адносінаў. Менавіта гэтыя напрамкі і будуць вызначальнымі ў бліжэйшай перспектыве для ўсяго аб’яднання.
У выніку дзейнасць Брэсцкай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” была прызнана здавальняючай. Старшынёй абласной структуры аднагалосна выбраны Пётр Пойта.
Раман МЕЛЬНІК,
старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”.
НА ЗДЫМКАХ: выступае Аляксандр Радзькоў; (злева направа) дэлегаты абласной канферэнцыі ад Кобрынскай РГА “Белая Русь”: дырэктар цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых трубаправоднага транспарту ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” Вячаслаў Кузьміч, інжынер па ахове працы філіяла ААТ “Берасцейскі пекар” Кобрынскі хлебазавод Наталля Андрушкевіч і метадыст Кобрынскага раённага навучальна-метадычнага кабінета Віталій Каральчук.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *