Кобрин и российский Гусев стали городами-побратимами

Сувязі пашыраюцца

213_2
У Кобрына з’явіўся яшчэ адзін горад-пабрацім: адпаведнае пагадненне аб супрацоўніцтве падпісана з кіраўніком Гусеўскай гарадской акругі ў час візіту ў Калінінградскую вобласць дэлегацыі Кобрынскага раёна пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Аляксандра Зазулі.
Прадугледжана супрацоўніцтва ва ўсіх сферах: эканоміцы, культуры, адукацыі, сацыяльнай рабоце і турызме. Што датычыцца будаўніцтва, то для філіяла “Будтрэст № 33” ужо вызначаны пэўныя перспектывы.
Першыя крокі ў накірунку новых кантактаў зроблены. Задача наступнага этапу – наладжванне сувязяў на ўзроўні асобных суб’ектаў гаспадаркі і ўстаноў культуры і адукацыі.
– Я зрабіў для сябе выснову, што нашы два гарады вельмі падобныя адзін на аднаго. Гэта і спецыяльнасці ва ўстановах сяэдняй спецыяльнай адукацыі, і гісторыя стварэння музея і многа іншых фактаў, – адзначыў Аляксандр Зазуля.
Наталля ЕФЦІФЕЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *