Заканчивается подписная кампания на газету “Кобрынскі веснік”

IMG_4646
Падпісная кампанія на перыядычныя выданні, у тым ліку і на раённую газету “Кобрынскі веснік”, на 3 квартал 2016 года выйшла на фінішную прамую. Да завяршэння падпіскі засталіся лічаныя дні, а нагадаў аб гэтай падзеі чарговы Дзень падпісчыка, які адбыўся ў аддзяленні паштовай сувязі Кобрын-6 21 чэрвеня.
Па традыцыі ў мерапрыемстве разам з супрацоўнікамі Кобрынскага РВПС паўдзельнічалі прадстаўнікі рэдакцыі газеты “Кобрынскі веснік” на чале з галоўным рэдактарам Раманам Мельнікам.
Першым падпісчыкам на “раёнку” стала Анастасія Волкава, рэжысёр узорнай цыркавой студыі “Сонейка” Кобрынскага Палаца культуры. Яе сяброўства з нашай газетай трывалае і вымяраецца двума гадамі. Прызнанне Анастасіі “Кобрынскі веснік” заваяваў, дзякуючы аб’ектыўным і дакладным матэрыялам, якія размяшчаюцца на яго старонках. “Для мяне раённая газета – нязаменная крыніца інфармацыі аб родным горадзе”, – адзначыла дзяўчына.
Дзесяць гадоў чытае нашу газету Жанна Краўцова. Як выявілася, роўна столькі жанчына пражывае ў Кобрыне. Перавагу “раёнцы” аддала за інфармацыйнасць і цікавасць, а яшчэ – магчымасць убачыць старонках газеты блізкіх людзей.
Шэрагі чытачоў “Кобрынскага весніка” папоўнілі і новыя падпісчыкі. Усяго ж у гэты дзень на газету “Кобрынскі веснік” падпісалася 20 чалавек.
Людміла Дубіна
На здымку: першы падпісчык Анастасія Волкава
Фота аўтара

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *