Идёт подписка на «районку» на второе полугодие 2015 года.

Шмат добрых слоў у адрас раённай газеты “Кобрынскі веснік” пачулі супрацоўнікі рэдакцыі 9 чэрвеня. Менавіта ў гэты дзень у пяціпавярховым будынку райвыканкама адбыўся дзень падпісчыка – мерапрыемства, правядзенне якога стала традыцыйным у час падпісной кампаніі.
Словы падзякі за інфарматыўнасць газеты,  разнастайнасць матэрыялаў, а таксама цікавую іх падачу першай выказала Надзея Прысада, старшыня райкама прафсаюзаў дзяржаўных і іншых устаноў. Яна заўважыла, што “раёнка” прагрэсіруе, змяняецца да лепшага. Ацаніла Надзея Аляксееўна і навінкі газеты. Падзялілася, што многія з надрукаваных рэцэптаў “Кухні “КВ” ужо апрабіравала. З раённай газетай Надзея Прысада сябруе даўно. “Хачу быць у курсе ўсяго, што адбываецца ў раёне”, – усміхнулася жанчына, тлумачачы свой выбар перыядычнага выдання.
Такой думкі  прытрымліваецца і старшыня гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Трубчык. Як лідар прафсаюзнага руху на Кобрыншчыне ён выказаў словы падзякі ў адрас газеты і ад імя “пярвічак”. “Раённую газету чытаюць ва ўсіх калектывах”, – падкрэсліў Міхаіл Сцяпанавіч. Пра сябе адзначыў, што чытае “Кобрынскі веснік” ад вокладкі да вокладкі.
***
Супрацоўнікі рэдакцыі прынялі ўдзел у падпісной кампаніі і 10 чэрвеня, у час правядзення абласнога Дня падпісчыка ў шостым аддзяленні паштовай сувязі. Першым падпісчыкам “Кобрынскага весніка” стала Валянціна Сычова, кіраўнік народнага аматарскага клуба “Кобрын-700”. Жанчына з’яўляецца надзейным сябрам газеты. У Кобрынскім Палацы культуры Валянціна Міхайлаўна працуе 45 гадоў, гэтакім жа тэрмінам вымяраецца і яе сяброўства з “раёнкай”. А вось навуковы супрацоўнік Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А.В. Суворава Аляксандр Чырун упершыню аформіў падпіску на “Кобрынскі веснік”. Раней раённую газету набываў праз кіёскі Белсаюздруку.
За два дні на “Кобрынскі веснік” падпісаліся 73 чалавекі. Усе заўвагі, пажаданні, якія пачулі супрацоўнікі рэдакцыі на чале з адказным сакратаром Надзеяй Бяловай,  абавязкова будуць прыняты да ўвагі.
Мы і надалей будзем разам рабіць нашу газету.
Людміла ДУБІНА.
НА ЗДЫМКУ: з любімай “раёнкай” Надзея Прысада; Валянціна Сычова.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *