На Кобринщине подвели итоги месячника по благоустройству


З 17 кастрычніка па 15 лістапада 2014 года на Кобрыншчыне праводзіўся месячнік па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў. У межах месячніка чысціню на замацаваных участках наводзілі не толькі арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы раёна, але і гаспадары прыватных сядзіб.

Кантроль за выкананнем плана мерапрыемстваў па ўборцы праблемных тэрыторый, які быў зацверджаны старшынёй Кобрынскага райвыканкама, ажыццяўляўся спецыялістамі занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Раённая санітарная служба ў вышэйадзначаны перыяд кантралявала, як вялася работа па добраўпарадкаванні.
За месяц спецыялістамі занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі было праверана звыш 130 аб’ектаў, у 50 з іх (што складае 38,2%) выяўлены парушэнні. У адрас кіраўнікоў, дзе ўстаноўлены непарадкі, спецыялісты цэнтра гігіены і эпідэміялогіі вынеслі 7 прадпісанняў, выдалі 41 рэкамендацыю, 2 службовыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
За статыстыкай стаяць, безумоўна, канкрэтныя факты нанясення чалавекам шкоды прыродзе альбо проста абыякавасці да яе. Калі б кожны з нас лічыў прыроду сваім домам, то і пратаколаў, складзеных у адносінах да адказных за добраўпарадкаванне службаў, было б меней.
Людміла ДУБІНА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *