Республиканская акция «Собери Беларусь в своём сердце» на Кобринщине


Рэспубліканская акцыя пад такой назвай ужо другі год праводзіцца сярод навучэнцаў нашай краіны. Яе мэта — грамадзянска-патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднай Беларусі, фарміраванне ў падрастаючага пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны роднага краю, выхаванне пачуцця гонару за нашу краіну, актывізацыя экскурсійнай дзейнасці навучэнцаў.
Удзельнікам акцыі ў гэтым годзе неабходна было наведаць Мінскую і Віцебскую вобласці і зняць відэафільмы пра тыя населеныя пункты, дзе ім давялося пабываць.
Пераможцамі на раённым этапе акцыі сталі Марына Данілюк, навучэнка краязнаўчага гуртка ДУА “Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”, які працуе на базе Акцябрскага дзіцячага сада-сярэдняй школы (кіраўнік Іна Сахарчук), і краязнаўчы гурток СШ № 2 г. Кобрына пад кіраўніцтвам Іны Ліцвінюк. Марына Данілюк разам са сваім педагогам наведала і зняла фільм аб знакамітым музейным комплексе ”Дудуткі”, што на Міншчыне, а навучэнцы СШ № 2 наведалі некалькі вядомых аб’ектаў у Мінску, аб чым і паведалі ў відэафільме.
Пераможцы ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Іх чакае ўдзел у абласным этапе.
Валянціна ІГНАЦЮК,
загадчыца турысцка-краязнаўчага аддзела ДУА “Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”.

Картинка  http://www.camper-shoes.ru/eko

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *